Я. Колас – заснавальнік юнацкай аповесці ("У Палескай глушы", "На прасторах жыцця", "Дрыгва")
УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна" Кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства РЭФЕРАТ НА ТЭМУ: Я. КОЛАС - заснавальнік юнацкай аповесці (“У Палескай глушы", “На прасторах жыцця", “Дрыгва”) Выканала: студэнтка 3-га курса, спецыяльнасці “Беларуская філалогія" Лаўрыновіч Іна Праверыў: Смаль В.М. БРЭСТ 2009 Змест 1. Я. Колас - пісьменнік-настаўнік 2. Герой, які вучыцца і вучыць 3. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць “На прасторах жыцця”) 4. На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць “Дрыгва”) 5. Коласаўскім шляхам Спіс літаратуры 1. Я. Колас - пісьменнік-настаўнік Многія гады свайго жыцця аддаў ён школе. Добра ведаў асаблівасці дзіцячай псіхалогіі, духоўныя запатрабаванні дзяцей. Пісьменнік разумеў, наколькі важна прывіць малому грамадзяніну, які толькі ўступае ў жыццё, цікавасць да навакольнага свету, бо менавіта гэта цікавасць абуджае прагу да набыцця новых ведаў. Я. Колас стварыў нямала твораў, якія, дзякуючы таму, што мы прачыталі іх яшчэ ў школе, запомніліся на ўсё жыццё. Уражанні дзяцінства, юнацтва - самыя моцныя, трывалыя ў чалавечым жыцці. Коласавы творы, прысвечаныя дзецям, нясуць у сабе значныя моманты павучальнасці, нават дыдактычнасці. Але гэта не халодная дыдактыка, а вельмі жывая, зацікаўленая, па-мастацку яркая разумова пра месца чалавека ў грамадстве і прыродзе, пра асноўныя вартасці жыцця. Вялікі мастак на працягу ўсяго свайго жыцця пільна дбаў аб тым, каб раскрыць перад імі, маладымі пакаленнямі, глыбокі сэнс яднання чалавека з прыродай, тую ісціну, што сам чалавек - часцінка прыроды. Дваццатыя гады - адзін з самых плённых перыядаў у творчасці Якуба Коласа. У гэты час ім была завершана работа над паэмамі “Новая зямля", “Сымон-музыка", напісаны так званыя “Палескія аповесці” (“У палескай глушы", 1922 і “У глыбі Палесся ”, 1927), шматлікія апавяданні, творы для дзяцей, вершы, алегарычныя навелы, аповесці “На прасторах жыцця" (1926) і “Адшчапенец" (1931) і г. д. 2. Герой, які вучыцца і вучыць У аповесці “Упалескай глушы" - паказана праблема псіхасацыяльнай ідэнтыфікацыі. Гэты твор найперш адрасаваны юнацтву. У ім узняты
Похожие работы
- Рефераты