Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 9

  • Просмотров 1364
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

Брусава, які скончыў у 1924 г. У 1922–25 гг. Дубоўка з’яўляўся рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова ў 1923–24 гг. быў адказным сакратаром прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР. Член літаратурна-мастацкай арганізацыі «Маладняк» ад часу яе ўзнікнення (1923): быў адказным сакратаром Цэнтральнага Бюро (ЦБ), рэдактарам некалькіх нумароў часопіса «Маладняк». Рэдагаваў часопіс «Беларускі піянер». У 1925 г.

разам з А. Бабарэкам, К. Чорным, К. Крапівой, З. Бядулем, Я. Пушчам увайшоў у ініцыятыўную групу па арганізацыі літаратурна-мастацкага аб'яднання «Узвышша». Быў у складзе рэдкалегіі часопіса «Узвышша». Хоць пастаянна жыў у Маскве, але прымаў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху – быў старшынёй маскоўскай філіі «Маладняка», друкаваў вершы ў альманахах беларускіх студэнтаў («Маладая Беларусь», «Змаганне»), з'яўляўся першым

рэдактарам літаратурнай старонкі на беларускай мове (арганізоўвалася раз у два тыдні) у газеце «Гудок», быў ініцыятарам і адным з аўтараў выдадзенай у 1926 г. у Маскве кнігі «Якуб Колас у літаратурным жыцці». У 1924–27 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду, у 1926–30 гг. рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР». 20.7.1930 г. незаконна арыштаваны, 10.4.1931 асуджаны на 5 год

высылкі у Яранск, а ў 1937 г. – на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобл., Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Працаваў тынкавальшчыкам, малярам, мулярам, столярам. Здаралася працаваць і на лягчэйшых работах – юрысконсультам, эканамістам, бухгалтарам. Увесь гэты час як пісьменнік У. Дубоўка нічога не рабіў. З 1958 г. (пасля рэабілітацыі) жыў да канца сваіх дзён у Маскве. 28 мая 1921 г. у газеце

«Савецкая Беларусь» быў апублікаваны верш У. Дубоўкі «Сонца Беларусі», які з’явіўся пачаткам сталай творчасці аднаго з лепшых беларускіх паэтаў 1920-х гг. Гэты твор стаў як бы спраўджаннем прарочай мары Купалы («Не пагаснуць зоркі ў небе»). Дубоўка не тоіць радасці: «Як зорачкі ўночы... Заблішчэлі асветы гурткі». Ішла ў цямноту прыніжаных душ асвета. «Прачнуліся ўсе куткі!» – усклікнуў паэт у асвечана-ўскалыхнутых 20-гадах

(«Беларусь светам знання мы заллём!»). Маладому паэту гэтыя гады ўяўляліся «стромай», на якую, пераскочыўшы прадонне заняпаду, з «нізін» уздымаецца роднае людства, «сакаліная сям'я». Першы паэтычны зборнік У. Дубоўкі «Строма» (Вільня, 1923) мае яшчэ шмат зыходных матываў ад Купалы, Ясеніна, Брусава, Блока, аднак яны ўжо гадавалі і рысы самабытнага таленту, вялі яго ад небяспекі прымітыву і засілля сацыялогіі да пошуку паэтычных