Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 8

  • Просмотров 1368
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

жорсткім нападкам вульгарна-сацыялагізатарскай крытыкі за так званы «нацыянал-дэмакратызм». У 1925 г. Е. Міровіч напісаў сатырычную камедыю «Кар'ера таварыша Брызгаліна» (прэм'ера адбылася 26.12.1925, пастаўлена таксама тэатрам Ленінградскага народнага дома), сюжэт якой быў непасрэдна звязаны з рэчаіснасцю 1920-х гадоў. Таленавіта напісаная п'еса, з ярка выпісаным вобразам цэнтральнага персанажа (былы царскі жандар, які стаў савецкім

кіраўніком), з выкарыстаннем дэтэктыўных элементаў, здаецца, адпавядала ўсім канонам савецкай сцэнічнай класікі (і лічылася такой), аднак была ўсё ж данінай аўтара свайму часу, своеасаблівай мастацкай ілюстрацыяй канцэпцыі барацьбы партыі супраць так званых класава-варожых элементаў у сацыялістычным будаўніцтве. Вобраз Брызгаліна, «скрытага» ворага савецкай улады, быў папярэднікам Гарлахвацкага з сатырычнай камедыі К.

Крапівы «Хто смяецца апошнім». Актуальнымі па тэматыцы, але больш слабымі ў мастацкіх адносінах былі п'есы Е. Міровіча «Перамога» (1926), «Запяюць верацёны» (1928). Спектакль па апошняй п'есе даў пачатак вядомай «тэатральнай дыскусіі». У перыяд калектывізацыі Міровіч стварыў некалькі п'ес на вясковую тэматыку: «Лён» (пастаўлена ў 1932) і «У вясновую ноч» (1934). Асноўная заслуга Е. Міровіча як беларускага драматурга – у стварэнні ім

беларускай фальклорна-гераічнай і нацыянальна-гістарычнай драмы. 1.3 Уладзімір Дубоўка п'еса творчы дубоўка міровіч Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся 2 (15) ліпеня 1900 г. у в. Агароднікі Вілейскага павета Віленскай губерні (зараз – Пастаўскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і селяніна. Бацька меў 6 дзесяцін зямлі, шэсць сыноў і адну дачку, увесь час цягнуўся да заробкаў на баку, пакуль канчаткова не стаў

рабочым-інструментальшчыкам на Беларускай чыгунцы і не пераехаў з сям'ёй у 1915 г. на сталае жыхарства ў Маскву. Дзяцінства будучага паэта прайшло на вёсцы, аднак асноўным месцам жыхарства стала Масква. Яшчэ ў маленстве вялікае ўражанне на У. Дубоўку зрабіла беларуская вусная народная творчасць (казкі, песні і інш.), прыгажосць роднай прыроды. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Манькаўскай школе. У 1912–14 гг. вучыўся ў Мядзельскім

двухкласным вучылішчы. У 1918 г. скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, настаўнічаў на Тульшчыне (1918–20). У 1920–21 гг. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзе на Варшаву, пасля заканчэння вайны вёў барацьбу з бандытызмам. Пасля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ у Наркамаце асветы РСФСР і займаўся у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.