Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 7

  • Просмотров 1372
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

рабоце з акцёрамі. Яго спектаклі вылучаліся псіхалагічнай праўдай характараў, майстэрствам акцёрскага пераўвасаблення, глыбінёй рэжысёрскага прачытання твораў, яркай сцэнічнасцю. Гэтыя ж творчыя і педагагічныя прынцыпы Е. Міровіч паслядоўна праводзіў, працуючы ў іншых тэатрах Беларусі. У 1932 г. ён пераехаў у Гомель, кіраваў мясцовым тэатрам рабочай моладзі, які ў 1935 г. быў рэарганізаваны ім у Першы Беларускі калгасна-саўгасны

тэатр. У 1937–1940 гг. Міровіч працуе на пасадзе мастацкага кіраўніка Тэатра юнага гледача БССР. Адначасова ён выкладаў майстэрства акцёра ў тэатральным вучылішчы (1938–1941; Мінск). У 1940 г. Е. Міровічу было прысвоена званне Народнага артыста Беларусі. У 1941–1945 гг. Е. Міровіч зноў з'яўляецца рэжысёрам купалаўскага тэатра. З 1945 г. – мастацкі кіраўнік і загадчык кафедры акцёрскага майстэрства Беларускага тэатральнага інстытута. Памёр Е.

Міровіч 16 лютага 1952 г. Першая п'еса Е. Міровіча «Апякун» (напісана ў 1904 г.) была забаронена для паказу ў тэатрах царскай цэнзурай. Такі ж лёс напаткаў і іншыя яго раннія творы: «Гнілыя ўстоі» (1905), «Сучасны вампір», «Ноч міліянера» (абедзве 1906). Пецярбургская публіка з драматургіяй Міровіча ўпершыню пазнаёмілася восенню 1910 г., калі на сцэне Ліцейнага тэатра мініяцюр была пастаўлена яго п'еса «Графіня Эльвіра». Поспех

Міровіча-драматурга ўзрос з напісаннем і пастаноўкай п'ес «Тэатр купца Япішкіна» (пастаўлена ў 1914) і «Вова прыстасаваўея» (пастаўлена ў 1915). Апошняя п'еса абышла амаль усе сцэны прафесійных і аматарскіх тэатраў Расіі, ставілася яна і ў Мінску. Была экранізавана на Беларускім тэлебачанні (1978, рэж. В. Карпілаў). П'еса накіравана супраць ілжэпатрыятызму арыстакратычных колаў у час 1-й сусветнай вайны, трымалася на моцнай смехавай

(нават саркастычнай) аснове, вылучалася выдатнымі сцэнічнымі якасцямі. У дакастрычніцкі час Е. Міровічам напісана больш за 50 п'ес. Плённай была яго дзейнасць і як беларускага драматурга. Разумеючы патрэбу стварэння прафесійнага нацыянальнага тэатра і адчуваючы недахоп нацыянальнага драматургічнага матэрыялу, Е. Міровіч звярнуўся да вуснапаэтычнай творчасці і гісторыі беларускага народа. Паклаўшы ў аснову фальклорныя

сюжэты, шырока выкарыстоўваючы элементы народных абрадаў і звычаяў, ён напісаў п'есы «Машэка», «Кат і сын» (пастаўлены ў 1923), камедыю «Каваль-ваявода» (пастаўлена ў 1925), стварыў першую беларускую гістарычную драму «Кастусь Каліноўскі» (пастаўлена ў 1923, экранізавана ў 1928). Творы яго мелі сцэнічны поспех, давалі штуршок развіццю беларускай нацыянальнай драматургіі. У 2-й палове 1920-х гг. гзтыя п'есы і спектаклі па іх падвяргаліся