Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 6

  • Просмотров 1829
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

па дадзеным творы складаўся з дзвюх частак. У аснову першай лёг сюжэт уласна «Ліпавічка». Другая частка, тэкст якой напісаў сам А. Ляляўскі, развівала дзеянне далей. У ёй Дзед і Баба змагаюцца за правільнае выхаванне дзяцей з чарцянятамі Вушасцікам і Лабасцікам. Спектакль «Ліпавічкі» карыстаўся папулярнасцю ў маленькага гледача. 1.2 Еўсцігней Міровіч Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч (сапр. прозвішча Дунаеў) нарадзіўся 29 ліпеня 1878

г. у Пецярбургу ў сям'і чыгуначніка. Бацькі Е. Міровіча былі родам з Беларусі (з былой Віцебскай губ.), але жыццёвыя акалічнасці прывялі іх на працу ў Пецярбург. Пасля заканчэння пачатковай школы і Самсонаўскага рэальнага вучылішча Сцеша Дунаеў вучыўся ў школе малявання пры Акадэміі мастацтваў і паспяхова здаў выпускныя экзамены. Але яго вабіў тэатр. Ён паступіў на двухгадовыя Тэатральныя курсы імя Ф. Волкава, рабіў паспяховыя

крокі на прафесійнай сцэне (з 1900 г. працаваў у Адміралцейскім, потым у Кацярынінскім тэатрах). У 1906 г. стаў правадзейным членам С.-Пецярбургскага саюза драматычных і музычных пісьменнікаў. Плённая і паспяховая дзейнасць Е. Міровіча як акцёра і рэжысёра пецярбургскіх тэатраў працягвалася да 1918 г. У 1919 г. у складзе гастрольнай трупы Ліцейнага тэатра ён паехаў на радзіму бацькоў, выступаў у Віцебску, Гомелі, Мінску. З гэтага часу яго

творчая дзейнасць цесна звязана з Беларуссю. Ён быў акцёрам і рэжысёрам Мінскага гарнізоннага тэатра (1919), Тэатра рэвалюцыйнай сатыры (1921), рускага тэатра «Шануар» (1922). У 1921–1931 г. Міровіч з'яўляецца мастацкім кіраўніком БДТ-1 (Беларускага тэатра імя Я. Купалы). Яму даводзілася вырашаць складаныя на той час праблемы акцёрскіх кадраў, нацыянальнага рэпертуару. Е. Міровіч вывучаў гісторыю і культуру, побыт і традыцыі беларускага

народа. Падтрымліваў творчую моладзь, заахвочваў да напісання нацыянальных па каларыту і тэматыцы п'ес, дапамагаў давесці іх да сцэнічнага ўвасаблення. Першы такі спектакль быў пастаўлены Е. Міровічам у БДТ-1 па п'есе М. Чарота «На купалле» (1921). Ён меў поспех у гледачоў, паказваўся на фестывалі ў Маскве (1923), стварыў папулярнасць драматургу, рэжысёру і акцёрам. Е. Міровіч адкрыў для тэатра такіх таленавітых драматургаў, як В.

Шашалевіч, Л. Родзевіч, В. Гарбацэвіч, Я. Рамановіч, Р. Кобец, Д. Курдзін, ставіў іх п'есы. Выхаваў плеяду выдатных акцёраў купалаўскага тэатра (У. Уладамірскі, Г. Глебаў, Л. Ржэцкая і інш.). Чалавек высокай духоўнасці і культуры, Е. Міровіч энергічна і натхнёна ствараў сваю рэжысёрскую школу, абапіраючыся на лепшыя традыцыі сусветнага і рускага тэатральнага майстэрства, паслядоўна выкарыстоўваючы вопыт сістэмы К. Станіслаўскага ў