Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 5

  • Просмотров 1362
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

пагражае Гарасіму выкінуць яго разам з сям’ёй «вон з панскіх абшараў». Гарасім у адчаі. Уедлівая і настырная жонка падказвае выхад: забіць разносніцу тавараў і прысвоіць яе грошы. Пасля пакутлівага роздуму, падпоены жонкай, Гарасім згаджаецца на забойства разносніцы, бо яму не дае спакою страшэнны прывід: маленькая дачка Аксіння стане жабрачкай. У першым варыянце п’есы фінал атрымліваўся надзвычай жахлівым: у выніку

трагічнай памылкі Гарасім замест разносніцы забіваў сякерай дачку. У такім выглядзе (менавіта з такой канцоўкай) п’еса ставілася тэатрам У. Галубка. Аднак дадзены фінал не зусім задавальняў драматурга. Да ўсяго яшчэ яго, як указвае А. Атрошчанка, не прымала крытыка. Таму пры выданні ў 1929 г. п’есы асобнай брашурай У. Галубок перарабіў фінал (калі Гарасім замахваўся сякерай, Аксіння нечакана прасыналася; забойства ў выніку не

адбывалася), даўшы пры гэтым твору новую назву – «Белы вянок». Аднаактоўка «Ліпавічок» была напісана драматургам прыкладна ў 1928 г. Сюжэт гэтай камедыі грунтуецца на казачна-фантастычнай гісторыі, якая адбылася з Дзедам і Бабай, калі да іх, бяздзетных, зайшоў у хату пасля кірмашу сусед Цярэшка. У мяху Цярэшкі сярод набытых на кірмашы рэчаў і гасцінцаў Баба запрыкмеціла Ліпавічка – невялікую драўляную ляльку. Сусед тлумачыць, што

яна незвычайная: варта яе палажыць у калыску, палюляць – і яна ажыве. Цярэшка, падараваўшы старым Ліпавічка, ідзе дамоў. Калі Дзед з Бабай пачынаюць калыхаць-люляць Ліпавічка, замест аднаго дзіцяці з’яўляецца аж сямёра. Цяпер у хаце становіцца не тое, каб весела, а і шумна. Вяскоўцы дзівяцца, адкуль у Дзеда з Бабай столькі дзяцей. Умела ўплёўшы ў сюжэтную канву камедыі элементы беларускіх народных казак, песень, гульняў, У. Галубок

стварыў даволі цікавае і маляўнічае прадстаўленне, поўнае лірызму і мяккага, дабрадушнага гумару. «Свабодна, без ніякага аўтарскага «ціску» развіваецца дзеянне, пераходзячы ў песні і жартоўныя эпізоды,– піша А. Саннікаў.– Добразычлівы гумар асвятляе характары дзеючых асоб, смех з іх недарэчных дзеянняў прасякнут спачуваннем іх добрым якасцям; некалькі прыглушаныя фарбы, нечаканая іронія ствараюць непаўторны настрой, які

папярэднічае вясёлым песням і танцам у канцы п’есы. П’еса паказвае багацце і хараство беларускага фальклору, раскрывае яго самыя прывабныя бакі». Дзякуючы нашым рэжысёрам, п’еса «Ліпавічок» набыла сцэнічнае жыццё: у 1969 г. яе, крыху дапрацаваўшы (не ў літаральным сэнсе, а толькі ў плане дабаўлення матэрыялу да асноўнага твора, каб атрымаўся поўнафарматны спектакль), паставіў А. Ляляўскі ў Дзяржаўным тэатры лялек БССР. Спектакль