Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 4

  • Просмотров 1361
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

імянінах» сталі прадстаўнікі валасной улады і мясцовай «інтэлігенцыі». «Сродкамі сатыры і гумару,– зазначае А. Семяновіч,– драматург стварае мастацкія вобразы-тыпы, якія ўвасабляюць старую чыноўна-бюракратычную «гвардыю» царскай Расіі ў сельскай мясцовасці». Адной з важнейшых і адразу заўважальных характарыстык некаторых прадстаўнікоў гэтай «гвардыі» з’яўляюцца «гаворачыя» прозвішчы: Біч, Набінос, Лупадзёр, Абібок. Яны

надаюць персанажам значную абагульняючую сілу і выражаюць аўтарскую маральную і сацыяльную ацэнку. Шырока выкарыстоўваецца У. Галубком і прыём самарэкамендацыі і самараскрыцця дзеючых асоб, які бярэ свае вытокі ў народным тэатры. Наогул, драматург даволі плённа выкарыстаў у «Пісаравых імянінах» традыцыі беларускага народнага тэатра. Убоства думак, ідэалаў, духоўных запатрабаванняў дзеючых асоб «Пісаравых імянін» вельмі

добра перадаецца драматургам праз мову. Распачатую ў «Пісаравых імянінах» лінію па сатырычнаму высмейванню прадстаўнікоў царскай валасной улады і бюракратычнага чыноўніцтва У. Галубок працягнуў у аднаактоўцы «Суд» (1920). Фабула камедыі «Суд» наступная: селянін Гарбуз прыйшоў у панскі двор, каб забраць сваю карову, якую дваровыя завярнулі да сябе за тое, што яна зрабіла невялікую патраву; у выніку сутычкі з панскім упраўляючым

і яго паслугачамі Гарбуз не далічваецца трох зубоў і паловы барады; падаўшы на аканома ў валасны суд, Гарбуз разам з жонкай і сведкам Авечкам аказваюцца ў выніку вінаватымі і павінны адсядзець трое сутак у халоднай. Асноўным аб’ектам аўтарскага адлюстравання ў камедыі сталі вобразы валасных чыноўнікаў (Пісара, Старшыні і Суддзі), якія вяршылі суды над мясцовым насельніцтвам так, як ім гэта было патрэбна і выгадна. Да названай

кагорты прымыкае Упраўляючы, на якога якраз і падаў у суд Гарбуз. Зразумела, што У. Галубок не пакідае па-за ўвагай і ахвяр падобнага «судзёўства» (Гарбуза, яго жонку і сведку Авечку). Даволі цікавай фігурай выступае ў творы стораж Мірон, якому прыходзіцца быць своеасаблівым буферам паміж суддзямі і сялянамі. Арыгінальнымі мастацкімі творамі з'яўляюцца таксама аднаактоўкі У. Галубка "Белы вянок" і "Ліпавічок". У 1921 г. У.

Галубком была напісана аднаактоўка «Акрываўлены падатак», прысвечаная адлюстраванню жыцця сялян у Заходняй Беларусі. У дадзеным творы драматург засяродзіў увагу на маральна-этычных пытаннях, якія вельмі цесна пераплецены з сацыяльнымі і ў многім абумоўлены імі. Селянін-арандатар Гарасім ніяк не можа аддаць пану падаткі, бо няма чым плаціць. Пан прысылае вось ужо чацвёртую павестку, а затым накіроўвае свайго войта, які