Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 3

  • Просмотров 1826
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

высылку. Уладзіслаў Іосіфавіч цяжка ўспрыняў змены ў тэатры, яго арыентацыю на аголены паказ класавай барацьбы, адыход ад мастацкасці ў бок лозунгавасці. Ён скараціў свой удзел у пастаноўках як артыст і мастак. Яму не маглі дараваць патрыятычную дзейнасць, шальмавалі за ўяўны нацыяналізм. У 1937 г. У. Галубок быў рэпрэсіраваны (пры арышце прапаў яго куфар з рукапісамі; большасць беларускіх вучоных-літаратуразнаўцаў лічыць, што ён

трапіў да вядомага "магільшчыка" беларускай літаратуры, цесна звязанага з карнымі органамі, В. Вольскага, які потым выкарыстаў гэты матэрыял пры напісанні п'ес "Несцерка", "Цудоўная дудка", "Дзед і жораў"). Месца пахавання У. Галубка невядома. 26.8.1957 г. выдатны беларускі пісьменнік і тэатральны дзеяч быў рэабілітаваны. У. Галубок з'яўляецца аўтарам каля 40 п'ес. Да нас дайшлі толькі 13 з іх (тэксты астатніх

згубіліся). Гэта драмы "Апошняе спатканне", "Бязвінная кроў", "Ганка", "Бязродны", "Белы вянок", "Пан Сурынта", "Плытагоны", "Краб", "Белая зброя" і камедыі "Пісаравы імяніны", "Суд", "Ветрагоны", "Ліпавічок". Драма "Апошняе спатканне" змяшчае ў сабе даволі моцны меладраматычны струмень. Сюжэт яе будуецца на трагічным лёсе вясковых братоў-блізнят Якіма і Рыгора, якія

ўключыліся ў рэвалюцыйную барацьбу, але былі схоплены паліцыяй. Яны дзейнічаюць асобна (Якім у горадзе, а Рыгор на вёсцы) і сустракаюцца толькі перад смерцю-пакараннем, адкуль і назва п'есы. Трагічны лёс вясковай дзяўчыны Ганкі, якая стала ахвярай няспраўджанага кахання, перададзены пісьменнікам у аднайменнай п'есе, якая таксама нясе ў сабе элементы меладраматызму. Барацьба простых людзей-беларусаў з панамі-прыгнятальнікамі ў

далёкім ХVІІ стагоддзі знаходзіцца ў цэнтры п'есы У. Галубка "Пан Сурынта". Надзвычай папулярнымі ў 1920-я гг. былі камедыі У. Галубка "Пісаравы імяніны" і "Суд". Прычым, яны ставіліся не толькі калектывам У. Галубка, але і іншымі трупамі. Дадзены творы ўзнаўляліся нават на сцэне БДТ-1 (сённяшні Купалаўскі тэатр). У аднаактоўцы «Пісаравы імяніны» (напісана на аснове аднайменнага апавядання Я. Коласа) няма герояў –

носьбітаў пэўных ідэйных, маральных пазіцый, якія непасрэдна ўступаюць у драматычную барацьбу. Канфлікт дадзенай рэчы У. Галубка грунтуецца на неадпаведнасці паміж знешняй, напускной значнасцю, «уладарнасцю», «інтэлігентнасцю» і ўнутранай пустатой, нікчэмнасцю і разбэшчанасцю. У гэтым яго адметнасць. Ролю станоўчага героя адыгрывае тут смех, праз які «прапускаецца» літаральна ўсё. Аб’ектам высмейвання ў «Пісаравых