Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 2

  • Просмотров 1371
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

творы нагадвалі так званую народную прозу, напісаную ў асноўным у жартоўна-гумарыстычным ключы, з элементамі анекдатызму. Самыя арыгінальныя апавяданні пісьменніка – гэта «Не паклаўшы, не возьмеш», «Чужое смачней», «Дарагія лекі», «Адукаваная кабыла», "Посная гусяціна", "Журавінка", "Марымонавы сабакі" і інш. М. Багдановіч у «Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1911–1913 гадоў» пісаў: «Галубок, як і раньш, пісаў

бойкія і вясёлыя апавяданні, да чаго меў праўдзівую здольнасць. Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя». Спрабаваў пісаць малады У. Галубок і вершы (да нас дайшло толькі шэсць яго паэтычных твораў: "Доля мужыка", "Чакай, браце", "Забытая хатка", "Сярмяжнік", "Будучыня", "Хачу мець зямельку і мру без работы"), у цэнтры якіх звычайна знаходзіўся беларускі селянін-гаротнік. Да нацыянальнага

беларускага тэатра У. Галубок далучыўся яшчэ да рэвалюцыі, калі спрабаваў свае сілы ў якасці акцёра ў Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі, галоўным арганізатарам якога быў Ф. Ждановіч. У 1917 г., калі таварыства пасля пэўнага перапынку ўзнавіла сваю дзейнасць, Галубок яшчэ больш актыўна ўключаецца ў яго працу. Прычым выступае ў ім не толькі ў якасці акцёра, але і сам спрабуе пісаць п'есы. У 1920 г. У. Галубок стварае ўласны

тэатральны калектыў – Трупу беларускіх артыстаў пад загадам Галубка пры Беларускім рабочым клубе ў Мінску (з 1926 г. называлася Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатрам). Тут найбольш поўна і ярка раскрыўся яго шматгранны талент рэжысёра, акцёра, арганізатара. У. Галубок наследаваў і развіваў традыцыі беларускага народнага тэатра, Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Са сваім калектывам У. Галубок аб'ездзіў практычна ўсю

тагачасную Беларусь, даўшы пры гэтым некалькі тысяч спектакляў. Таму відаць ёсць нейкая вышэйшая справядлівасць у тым, што яму першаму ў рэспубліцы было нададзена званне Народнага артыста Беларусі (1928). У 1932 г. тэатр Галубка быў пераведзены ў разрад стацыянарных з базай у Гомелі і стаў імянавацца БДТ-3 (Заканамерна ўзнікае пытанне: чаму наш Гомельскі абласны драматычны тэатр вядзе сваё летазлічэнне з 1939 г., а не раней? Дадзеныя,

яўна няправільныя, звесткі і па сёння распаўсюджваюцца сярод мясцовай інтэлігенцыі фактам адлюстравання на выставе ў файе памяшкання тэатра? Думаецца, што нашыя філолагі і гісторыкі павінны ўмяшацца ў гэтую сітуацыю). Адбылося быццам бы, на першы погляд, лепшае. Але гэта толькі было знешне. На самой жа справе тэатр страціў сваю спецыфіку, ранейшыя сувязі з сялянствам, згубіў рухомасць. Самога ж Галубка практычна адправілі ў