Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 14

  • Просмотров 1384
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

аванпосты!» (абедзве – 1929), якія з'яўляюцца своеасаблівым працягам паэмы «Кругі», спакушаны майстар ужо выводзіць на новыя ліра-эпічныя «кругі» аб'ектыўных персанажаў, даверыўшы ім усю складанасць роздуму аб часе. У тым ліку – і алегарычную трансфармацыю павучальных прытчаў і казак. У Дубоўкавы паэмы прыйшла вострадраматычная форма дыялогаў і маналогаў рэзка размежаваных апанентаў: Лірыка і Матэматыка («I пурпуровых ветразей

узвівы»), Пасажыра і Кандуктара («Штурмуйце будучыні аванпосты!»). Зразумела, што гэта былі хутчэй умоўныя абазначэнні супрацьлеглых пазіцый, кантрастныя ўвасабленні персаніфікаваных ідэй, чым жывыя, псіхалагічна індывідуалізаваныя персанажы. Узнік непазбежны элемент умоўнай схематызацыі – не на карысць мастацкасці. Аднак паэт апраўдваў мэтазгоднасць «пэўнай схематызацыі», часткова вымушанай пад ціскам абставін, а

часткова – і эстэтычна дазволенай як своеасаблівая правамерная форма, як умоўна-мастацкі прыём. Была досыць удала і ёміста выкарыстана драматычная форма, прыдатная, каб умяшацца ў вострую дыскусію, на якой абгаворваліся кардынальныя праблемы, якія кроўна наспелі ў канцы 20-х гадоў, – як у сферы сацыяльных зломаў у людскім жыцці, так і ў самім мастацтве і былі закліканы «адлюстраваць» (слова, уведзенае Дубоўкам!) такія зломы

татальных перабудоў. Наватарскія шуканні падказалі паэту жанравае абазначэнне адной з яго апошніх перадрэпрэсійных паэм – «Камбайн». Гаворачы пра Дубоўкаў «Камбайн», крытыка звычайна абмяжоўваецца характарыстыкай, што дадзена самім паэтам: «Гэта замежнае слова, узятае мною ў англійскай вымове, азначае ў дакладным перакладзе «камбінаваць, суладжваць, спалучаць, змешваць». Пры гэтым асабліва акцэнтуецца эксперыментальнасць

жанравай формы. Смелыя шуканні не абыходзяцца без элементу эксперыментальнасці – той долі рызыкі, наватарскага новаўвядзення, якія трэба праверыць на «ўсходжасць», вынесці на суд грамадскасці, замацаваць у яе свядомасці. Новыя структурныя ўвядзенні казак, нататак, лістоў, перакладаў класічных твораў (напрыклад, Пушкіна, Байрана), бясспрэчна, дэфармавалі строга эпічны жанравы канон паэмы. Аднак гэтыя разнародныя, на першы

погляд, кампаненты ўваходзілі ў кампазіцыйнае адзінства твора надзіва «суладжана», узаемаспалучана. Азначэнне «камбайн» у гэтым сэнсе стасуецца не толькі да апошняй паэмы, але і да ўсяго трыпціха паэм. Гэтая своеасаблівая трылогія паэм, структурна асэнсаваная на адзіных, удала знойдзеных наватарскіх прынцыпах формабудовы. Пра наватарства адкрыццяў гэтай формабудовы можна гаварыць без перабольшванняў. У. Дубоўка таленавіта