Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 13

  • Просмотров 1381
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

напісаныя ў маладнякоўскі час, засведчылі адметны тып ліра-эпічнага мыслення У. Дубоўкі. Гэта былі своеасаблівыя ўваходзіны ў лірычны эпас, заснаваны не на падзейнай сюжэтнасці, а на імпульсіўным самавыяўленні жывога пачуцця, на яго пераходах і нечаканых перападах, эмацыянальнай настраёвасці, якія надаюць адпаведную танальнасць «мелодыям». Гэта цыклы «мелодый»-вершаў, песні трывожна-балючых перажыванняў, якія ўскалыхнуты

нейкай рэальнай з'явай, рэчыўным фактам. Паэмы істотна разгортвалі і паглыблялі магчымасці лірычнага светапазнання. Змястоўнасць лірычнага перажывання ў ранніх паэмах абумоўлівалася тым цікавым фактам, што амаль усе яны так ці інакш звязаны з асабліва балючай «тэмай» разарвання Беларусі на Усходнюю і Заходнюю. Спачатку дужа верылася, што тут, на ўсходзе, у родным Мінску, і сапраўды будуецца Беларускі Дом. Ды з высокіх пасад у

Маскве, спрыяючы як мага гэтаму адраджэнскаму будаўніцтву, У. Дубоўка пільным вокам улаўліваў дзіўныя праявы знешне вонкавай тынкоўкі і абмалёўкі «этнафасаду» гэтага Дома. Спакваля ўжо чыніліся імперскія захады рабунку над свядомымі нацыянальнымі коламі інтэлігенцыі, зманьвання яе з-за мяжы да вяртання і актыўнай нібыта «адбудовы» нацыі. Над інтэлектам нацыі згушчаўся навальнічна-таталітарны гвалт. Адна з лепшых ранніх

паэм «Плач навальніцы» была менавіта «плачам», што, нібы рэквіем, прагучаў па ахвярах рэпрэсіўнага гвалту. Голас болю быў узняты супраць рэпрэсій, што лютавалі ў заходнім бацькоўскім краі. Можна было праводзіць пэўныя паралелі і з Усходняй Беларуссю. Паэма «Кругі» (1925), прысвечаная А. Бабарэку, адкрыла ў асобе аўтара вялікага і нястомнага шукальніка новых шляхоў і сродкаў далейшага абнаўлення паэтычнага эпасу. У. Дубоўка

нечакана, рызыкоўна і смела пачаў уводзіць у задумы і кантэкст сваіх паэм казачны эпас – як адно з працаёмкіх вымярэнняў жанравай шматзначнасці паэмы. Тут, магчыма, не абышлося без творчага наказу М. Багдановіча – духоўная і творчая пераемнасць яго вопыту праглядаецца ў паэзіі Дубоўкі па многіх лініях. У паэме «Кругі» ўзнікаюць як бы дзве лініі ўнутранага развіцця – па гарызанталі і па вертыкалі. Гарызантальны рух – паездка

лірычнага героя з Масквы ў Мінск – сюжэтна ледзь абазначаны, ён трымаецца на эмацыянальнай ускалыхнутасці пачуццяў, на змене ўнутраных, часам супярэчлівых станаў (мажор – мінор). Вертыкальны ж рух узнікае з глыбінь мудра згаданых прытчаў, фальклорных аповедаў, у якіх сітуацыі, вобразы герояў дужа стасуюцца да актуалій новага часу, просяцца ў шматзначныя алегорыі. У паэмах «I пурпуровых ветразей узвівы», «Штурмуйце будучыні