Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 12

  • Просмотров 1825
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

была гордай красой. Гордая краса – гэта Дубоўкаў дэвіз. Яна паказвае на вядучую якасць светабачання паэта. Эстэтычнага сцверджання варта толькі тое, што сапраўды прыгожае, з-за чаго нават жыццём ахвяраваць паэт унутрана гатовы, калі такое будзе суджана лёсам: «Жыццё аддам я хараству...». За такімі словамі, што з'явіліся ў другой палове 20-х гадоў, па сутнасці, стаяла цэлая праграма грамадзянскага і эстэтычнага служэння, актыўнага

дзеяння, пацверджаных асабістым лёсам. 1958 г. стаў новай жыццёва-творчай вяхой, з якой пачаўся адлік «другога нараджэння» паэта. На гэтым этапе, калі распачаўся духоўны наступ разняволеных гуманістычных і дэмакратычных памкненняў у грамадстве, У. Дубоўка не пісаць не мог. Ён прагна ўдыхаў навальнічныя павевы нібыта зноў адроджаных ідэалаў маладосці. Праграмны верш «Нам некалі са смуткам знацца» (1958) засведчыў поўнае надзей

жыццесцвярджальнае стаўленне паэта да карэнных перамен – за адзін год з'явілася каля паўсотні паэтычных твораў паэта, лепшыя з якіх склалі дзве вялікія нізкі – «таежную» «Чакае ля берагу човен мяне» і «Пасля вандравання». Творчым плёнам падарожжа У. Дубоўкі па Палессі стала кніга «Палеская рапсодыя» (1961 г; у 1962 г. за яе У. Дубоўку была прысуджана літаратурная прэмія імя Я. Купалы). У палескую месячную вандроўку (разам з В. Віткам)

ён выправадзіўся нібы дзеля прычашчэння з першавытокавых крыніц роднай зямлі. Вочы поўніліся ўражаннямі новых вобразаў свету духоўна блізкіх людзей, дзівоснай прыроды, гэта было душэўнае далучэнне да ўсяго, ад чаго паэт быў гвалтоўна адарваны. Была сапраўдная ўцеха кроўнага судакрананння, ажыўленне як бы засмяглых капіляраў адзінага кровазвароту. Можна зразумець такое ўласцівае для натуры паэта захапленне прыроднай красой

лясоў, рэчак і людскіх душ («Якая ўрачыстая хвойка?!», «Звяршым мур», «Яна пасыпала на дошчачку зярнятак...»). Сучасная прасветленасць хараства пераплецена са шматлікімі экскурсамі ў старадаўняе мінулае («Пінск», «Герб Мазыра»), са шматзначнасцю народных паданняў («Мілавіца», «На Замчышчы ў Тураве»). Поўная шматзначнага досціпу «Народная казка пра Бацяна» вяртае нас актуальнасцю алегарычнага падтэксту да аналагічных творчых

пераасэнсаванняў народных казак-прытчаў у паэме «Кругі». Калісьці Боця, будучы чалавекам, неасцярожна выпусціў з мяшка гадаў, а яны, як на бяду, распладзіліся – цяпер паспрабуй іх вылавіць: «Ходзіць Боця ў чырвоных боцях // па дрыгве, амшарах. // Ён збірае гадаў на балоце, // адбывае кару». Лірычныя паэмы «Студэнт» (1924), «Кляновыя лісты» (пазнейшая назва «Камсамолка Ганна»), «Наля», «Там, дзе кіпарысы» (усе – 1925), «Плач навальніцы» (1926),