Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 11

  • Просмотров 1828
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

ізноў, і – вышай! Гэта лёс на спатканне выйшаў... Трагедыя такога сапраўднага, шчодра адоранага талентам паэта, як У. Дубоўка, пачыналася з таго, што ён ва ўмовах разрастання, нібы ракавай пухліны, сістэмы таталітарызму заставаўся рыцарам праўдалюбства: Годзе і годзе, таварыш пакорны! Так жа было, але гэтак не будзе! Нас недарэмна малолі у жорнах, – з кожнай пакруткай мацнелі ўсе людзі. Выдзьме ўвесь попел, як ворага, вецер, выжане

рабскую кроў і пакору. Ён цярпліва стараўся адпрэчваць атрутныя стрэлы ў свой адрас, застаючыся звычайна ў межах прыроджанай тактоўнасці і далікатнасці. Хоць, бывала, прыходзілася палемічна скрыжоўваць дзіды і клінкі. Вельмі рана, у сярэдзіне 20-х гадоў, ваяўнічасць запалу яго праўдашукальніцтва азмрочваецца самотай прадчування ахвярнасці супрацьстаяння: Паляжам мы, і вецер нашы косці паточыць, пылам над лясамі разнясе. А ўсё ж

ткі мы шукаем прыгажосці, штодзённа кленчым мы сваёй красе. Перавыданні сваіх твораў паэт невыпадкова адкрываў раннім вершам, назву якому даў першы радок запамінальнай страфы: Залатая, асенняя раніца! Хараством ты на свеце адна. Сонца ў пушчы глыбокай купаецца і ніяк не дастане да дна... Вяшчунная шматзначнасць гэтага метафарычнага вобраза зыходзіла з таго ж творчага прынцыпу – разумення мастацтва як адлюстравання хараства, як

дараванай пекнаты жыцця. У. Дубоўка быў надзелены незвычайнай чуйнасцю да ўсяго прыгожага ў свеце і чалавеку. Паэт проста не можа скласціся, развіцца, каб у дасканалых формах красы не асэнсоўваць светапазнанне. Відаць, таму ў любой суровай рэчаіснасці, у пекле выпрабаванняў яго паплечніца-краса ніколі не здраджвала яму, дапамагала трымацца, не ўпасці, верыць у ачышчэнне чалавека ад бруду антыкрасы. Гэтая якасць натуры паэта,

умацаваная на яго жыццёва-творчых шляхах 20-х гадоў, гартавала супрацьстаянне яго духу. Выпрацоўваючы ў асяродках высокай культуры свае ідэалы хараства, У. Дубоўка паэтызаваў і разумна ўзважваў іх, як і ўсё ў жыцці, філасафічна і мудра. Паняцце сапраўднай красы зарадзілася ў самасвядомасці паэта як спрадвечна людская ненатольная прага гармоніі, дабра і праўды. Красой не толькі трэба захапляцца, яе трэба апантана шукаць, маліцца

на яе і ў слове, і ў грамадзянскім дзеянні. Яе трэба мужна сцвярджаць, трэба змагацца за яе. Нездарма сам паэт быў унутрана падрыхтаваны да высокаахвярнай гатоўнасці ў імя хараства. У вершы «Ці снег, ці завея» (1926) ёсць роздумна-спавядальныя радкі, скіраваныя ў самога сябе і ў цэлы свет: «Нашто укарочваць // спатканні з красой». Гэта прадчуты лірычны драматызм уласнага лёсу. Таму падобныя радкі – як судакрананне з токам. Краса паэта