Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст. — страница 10

  • Просмотров 1365
  • Скачиваний 20
  • Размер файла 61
    Кб

формаў, да культуры верша. Мяккай зоркай адлюстраваўся, нібы ў азёрных тонях бацькоўскага краю, шчыры лірызм, авеяны вабнай напеўнасцю, што ішла ад улюбёнасці ў песенныя скарбы народнай творчасці («Ноч наплакалі бярозы», «Вецер! Мой вольны браточак ты, вецер!»). Паэт прагнуў вятрыстага крылля, каб ляцець са «стромы» да тых, хто застаўся ў «нізіне», да роднай заходнебеларускай зямлі, па жывому адрэзанай ад Усходняй Беларусі.

«Строму» працінае шчымлівая мальба на яе, на адзіна-цэлую: «О, Беларусь! Я на цябе малюся...», «Я кленчу на маленні...». Трохі пазней гэта чуллівая пяшчота набыла глыбіню гістарычнага вымярэння, выключную дасканаласць, строгасць формы ў вядомым шэдэўры патрыятычнай лірыкі «О Беларусь, мая шыпшына» (1925): О Беларусь, мая шыпшына, Зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, Чарнобылем не зарасцеш. Хоць ёсць тут і чуйнасць

пяшчоты («Пялёсткамі тваімі стану»), але як пасуровелі рэаліі часу, што сталі ўражлівымі дэталямі: малітва за Беларусь на зыходным парозе ў паэзію была, аказваецца, не проста дэклараваннем любові, а сыноўнім зваротам да ўсявышніх сіл, просьбай аб заступніцтве – малады паэт інтуітыўна ўгадваў тое, пра што сказалася з грозным прароцтвам у сярэдзіне 20-х гадоў, а затым сталася ў сярэдзіне 80-х, калі выбухнуў Чарнобыль. Атрутны «дзікі»

вецер, які не перапыняўся ў гады ўладарства вярхоўнага сатрапа, у часы застою, рэзка падзьмуў і ў сярэдзіне 80-х гадоў. Не дзіўна, што ў перыяд «маладнякоўства», калі адна за адной выходзілі ў свет Дубоўкавы кнігі паэзіі – «Там, дзе кіпарысы», «Трысцё» (абедзве – 1925), «Сгеdо» (1926), «Наля» (1927), да іх аўтара нарастаў недавер з боку вушастых цэрбераў таталітарнага рэжыму. Паэт паводзіў сябе натуральна – як і належыць творцу, не

падладжваўся пад нарматывы афіцыёзу і дыктату, углядаўся ў трывожныя зігзагі часу, унутраным слыхам лавіў прадчуванні сваёй душы, пісаў, што ляжала на сэрцы і не пярэчыла ці пярэчыла кроўным ідэалам. Ён ніколі не быў у палоне ідылічнасці, нават калі пісаў пра Камуну Свету (пра гэту міражную краіну, ілюзорны Эдэм ёсць напамін нават у вершы «О Беларусь, мая шыпшына» («Імкнешся да Камуны Свету»), але ж ёсць там і больш рэальная

вяшчуннасць, далёкая ад той ілюзіі, на якую тады хварэлі амаль пагалоўна). Да бачання свету паэт ставіцца філасафічна: кругагляд шырэе не толькі, калі глядзець з вяршыні, але і тады, калі спусцішся са «стромы» ў нізіны, нават у «балатавіны» жыцця («Балоты разлягліся абапал ракі»). У вершы «Не дзівіся» (1925) – уласна вызначаная мудрасць, выкладзеная з акцэнтацыяй рыфмічных сугучнасцей: Прыспусціся ў даліну з узвышша, каб узняцца