Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай паловы XX ст.
Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай половы XX ст. ЗМЕСТ 1. Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай половы XX ст. 1.1 Уладзіслаў Галубок 1.2 Еўсцігней Міровіч 1.3 Уладзімір Дубоўка СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1. Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч i Уладзімір Дубоўка – беларускiя пiсьменнiкi першай половы XX ст. 1.1 Уладзіслаў Галубок Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч) – вядомы беларускі пісьменнік-нашанівец, акцёр, рэжысёр, арганізатар тэатра, мастак – нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) у сям'і рабочага-чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, Мінскім гарадскім вучылішчы. Вучобу давялося перапыніць, бо ў 1905 г. трагічна загінуў бацька. Будучы драматург працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім лакаматыўным дэпо. У 1906 г. экстэрнам здаў экзамен за поўны курс гарадскога вучылішча. У гэты ж час выявіў здольнасці ў музыцы і асабліва ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў мінскага мастака Пракоф'ева, а затым у Яроменкі і Сухоўскага. Наогул жа за ўсё сваё жыццё У. Галубок напісаў больш за 50 карцін. Асабліва ўдаваліся яму пейзажы, лепшыя сярод якіх «Раніцай», «Туман», «На рацэ Бярозе», «Сож» і інш. Мастакоўскі талент вельмі спатрэбіўся У. Галубку пазней, калі быў заснаваны вандроўны тэатр, для пастановак якога прыходзілася часта маляваць дэкарацыі. У. Галубок яшчэ да рэвалюцыі далучыўся да беларускага культурна-асветніцкага руху. Значны ўплыў на У. Галубка аказаў А. Паўловіч, які ўвёў яго ў пісьменніцкае асяроддзе, што групавалася вакол газеты «Наша Ніва». Там У. Галубок пазнаёміўся з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам, З. Бядулем і інш. У 1908 г. у "Нашай Ніве" быў надрукаваны першы мастацкі твор пісьменніка – апавяданне «На вяселле». Друкаваўся У. Галубок таксама ў часопісе «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь», іншых тагачасных перыядычных выданнях. У 1913 г. выйшаў зборнік прозы У. Галубка «Апавяданні». Змешчаныя ў ім
Похожие работы
- Рефераты
- Контрольные