У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр — страница 8

  • Просмотров 1555
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

сонцам, Па штодзённай дрыгве іду. “О каханне маё бясконцае...” [4,164] Падводзячы вынік, можна з упэўненасцю зазначыць, што многія творы У.Караткевіча аб каханні – гэта споведзь паэта аб перажытым, гэта размова з чытачом аб высокароднай галіне паэзіі, якая дае магчымасць успрымаць еднасць чалавека і акаляючай рэчаіснасці як адзіную цэласнасць з усім. Вершы, балады, паэмы паэта – антыэгаістычныя. Яго лірычнае “я” нібы зліваецца з

унутраным светам чытача, яго пачуцці перадаюцца чытачу і успрымаюцца апошнім як свае асабістыя. Індывідуальны вопыт паэта становіцца вопытам чытача, нават калі любоўныя пачуцці яго ў жыцці не захоплівалі ў свой палон. У вершах пра каханне няма эротыкі, цынічных адносін да жанчыны, ухвалення мімалётных сувязеў. Ты і я: пралеска ў снах бурану, Дрэўца вішні ў ярасным агні, Кропля на спіне Левіяфана, Радуга на крылах навальніц. Пад

дзевятым валам ветразь ніцы, Верас, што агнём абняў пярун, Павуцінка ў пекле навальніцы, - Адкажы на вуха ўладару, Як мне здужаць ураган і вецер, Вечны мой, зацяты, страшны бой? Як мне, моцнаму, пражыць на свеце Без цябе, танюткай і слабой? “Ты і я” [ 4,184] Паэт не прызнае кахання па разліку. Для любоўнай лірыкі У.Караткевіча характэрны пяшчота, цеплыня, загадкавасць, пранікненне ў тайну сэрца закаханага. Любоў напоўнена паэтычнасцю,

што пранізвае ўсе іншыя адцені чалавечых адносін: любоў да маці, родных мясцін, дружбу, таварыства. Вывад Удадзімір Караткевіч – яркая творчая індывідуальнасць.І менавіта ім, выдатным майстрам слова, неардынарнай творчай асобе, ганарыцца беларуская паэзія другой паловы ХХ стагоддзя. Рамантычна-ўздымны пафас, лірычна-экспрэсіўны стыль паэзіі найбольш яскрава выяўлялі склад яго ментальнасці. Паэтычная творчасць Удадзіміра

Караткевіча пазначана смеласцю і арыгінальнасцю пошукаў, якія прывялі да узбагачэння тэматыкі, вобразнага зместу , інтэлектуальнага узроўню нацыянальнага мастацтва слова. У.Караткевіч адрадзіў традыцыю М Багдановіча, які адным з першых звярнуўся да вобразаў беларускай гісторыі, імкнуўся ў сваёй нізцы “старая Беларусь”згадаць “аб прадзедах сваіх, - аб горы, радасцях і аб прыгодах іх”. Творы у.Караткевіча з захапленнем

чытаюць розныя людзі, рознага густу,але і знойдзецца самы удзячны водгук у маладых сэрцах. Ён сам быў да скону сваіх дзён надта малады па натуры і ведаў, чым крануць маладыя душы. Хто сказаў, што патрэбныя слёзы? Хто сказаў, што розны наш лёс, І таму, што насы ў нас розныя, Ты павінен разбіць мне нос? Хай ён нюхае лепей кветкі Ці каханай сваёй валасы. Месца хопіць для ўсіх на палетках, І на ўсіх хопіць весняй красы. Гімн яднання.