У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр — страница 7

  • Просмотров 1550
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

часе, але і ў прасторы. Багата насычаны элементамі вуснай народнай творчасці вершы, прысвечаныя Латвіі і Рызе “Крумкачы”, Літве і Вільнюсу “Вільня ў дождж”, “Чурлёніс”, Расіі і Украіне “Дняпро і Ака.Ён і яна.”, асабліва старажытнай Эладзе і яе людзям “Балада пра сыноў Пітакоса”, “Здратаваныя магілы”. Яшчэ адзін бок творчасці , што пераканаўча паказвае непарыўнасць сувязі з вуснай народнай паэзіяй – гэта стварэнне

рамантычных карцін ”роднай бацькаўшчыны” праз багатае выкарыстанне асацыяцый, параўнанняў, метафар, эпітэтаў. Для яго Беларусь – зямля ...Вярнейшых сяброў І прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ і дзвярэй, Гэта край – Твой дом і сабор... “На Беларусі бог жыве” [4,242] 4 Любоўная лірыка У. Караткевіча Шмат радкоў прысвяціў У.Караткевіч тэме кахання. У паэмах, баладах, прысвячэннях, вершах каханне паўстае перад чытачом як

духоўная якасць, у якой перасякаюцца процілегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і грамадскага, інтымнага і агульназначнага. Майстэрства паэта, неардынарнасць і глыбіня яго выхадаў на звычайніцкія жыццёвыя і маральныя сітуацыі – а менавіта ў іх і аснова, і сэнс, і вырашэнне самых звычайных і самых вострых калізій – даюць поўнае права на выдзяленне любоўнай тэматыкі ў якасці аднаго з важных тэматычных кірункаў паэзіі

У.Караткевіча. У цэнтры паэтавага разумення кахання, як самага свабоднага, незалежнага і напрадбачанага выяўлення глыбіні чалавечай асобы, стаіць чалавек, яго душа, яго сэрца, яго пачуцці, яго адносіны да жанчыны – сяброўкі, маці, каханай. Яно лірычнае і драматычнае, узнёслае і трагічнае, звычайнае, зямное і рамантызаванае. Каханне – гэта не толькі радасць і шчасце, гэта таксама уменне перажыць неудачу, здраду, прадажніціва, гэта

і памяць пра тых, хто не зможа ні пакахаць, ні стаць каханым. Бадай што найбольш поўна такое дыялектычнае разуменне кахання можна знайсці ў паэме “Слова пра чалавечнасць”. З аднаго боку, шчасце для Рыгора – каханне да Ганны і захапленне даследніцкай працай : ...Раскапаўшы пяць – шесць курганоў, Ён вяртаўся дамоў як негр загарэлы, Адчуваў, што здароўе вяртаецца зноў. Ён хапаў сваю жонку рукамі грубымі, Называў каханай і дарагой,

Цалаваў яе ў надзьмутыя губы Бо яна злавалася на яго. [ 4,99] З другога боку – неразуменне Ганнай адданасці Рыгора, яе эгаізм і саманадзейнасць, якія прыводзяць да распада сям і. Яна хацела жыць у сталіцы, каб муж быў прафесарам. Якім бы складаным для героя ні быў шлях у каханні, галоўным для яго застаецца духоўнасць кахання, яго чалавечнасць, маральны сэнс. О каханне маё бясконцае, Не ўцякай ад мяне, пашкадуй! За табой, як за светлым