У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр — страница 6

  • Просмотров 1556
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

сказаў: “Мы пакуль што мала ведаем аб жыцці, звычаях, побыце нашых продкаў, і кожны, хто ведае, хто можа ведаць, павінен збіраць гэтыя падрабязнасці і перадаваць іншым”. У.Караткевіч перакананы, што толькі пранікненне ў гістарычную памяць народа здольна забяспечыць непарыўнасць ланцуга паміж мінулым, сучасным і будучым і перасцерагчы людзей ад памылак і няшчасцяў. Праз творы паэта народны фальклор набывае новае жыццё,

становіцца важным элементам беларускай мастацкай культуры, якая даволі актыўна садзейнічае маральна – інтэлектуальнаму абнаўленню грамадства. Фальклор дапамагае узнавіць мастацкімі сродкамі гісторыю “векавечнай бацькаўшчыны” на ўсіх этапах станаўлення і развіцця нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, а таксама, стварыць асабістыя паэтызаваныя вобразы народных заступнікаў. У канцы 50-60 гадоў ён стварыў легенды – “Маці

ветру” і “Легенда аб бедным д ябле і аб адвакатах Сатаны”. Не абышоў і сваёй увагай У.Караткевіч такога героя, як Машэка. На аснове легенды быў напісаны першы паэтычны твор – верш “Машэка”. Верш гэты не зусім звычайны . Галоўная яго адметнасць у насычанасці народным духам, у глыбокім спасціжэніі фальклору, які не толькі цытуецца ці служыць дапаможнікам у якасці ўзору вершаскладання. Тут і былінна – казачныя элементы, тут і

прыказкі з іх пераносным сэнсам, і лаканічныя прымаўкі, і элементы алегарычных казак. Яшчэ адзін верш – “Балада пра паўстанца Ваўкалаку” з паэтычнага зборніку “Матчына душа”. Паўстанец Ваўкалака – змагар супроць прыгнятальнікаў – быў смяротна паранены панскімі прыслужнікамі, калі прабіраўся да роднай хаты. Менавіта баладная форма дазволіла аўтару знітаваць у непадзельнае цэлае драматычнасць і трагізм жыцця і кахання

героя, лірызм у апісанні роднай прыроды і багатыя магчымасці вуснай народнай творчасці. Яшчэ некалькі радкоў з вершаў, пазначаных У.Каратке-вічам як “Армянскія ананімныя прытчы”, у якіх яскрава адчуваецца цяга паэта да народных твораў, што нясуць на сабе пячатку мудрасці старажытнага Урарту, Малой і Вялікай Арменіі. Адна з прытчаў прысвечана V стагоддзю, калі ішла антыіранская вайна, калі на змену аднаму правіцелю прыхадзіў

другі, калі вакол панавалі прадажніцтва, здрада і абман. Воўк авечкам сказаў: “Мір вам светлы й святы. Нада мной і над вамі – адзіны бог”. І Баран сказаў: “О сёстры й браты! – Ратуйся, хто як і хто змог!” “Армянскія ананімныя вершы” [4, 290] І ратаваліся хто як мог ад V стагоддзя і да нашых дзён. Адметнай рысай ўзаемадзеяння паэзіі У.Караткевіча з вуснай народнай творчасцю з’яўляецца імкненне спазнаць народную мудрасць не толькі ў