У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр — страница 5

  • Просмотров 1553
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

яшчэ, і вартым быць яго. “Беларускае мінулае” [4, 289] Праз творчасць паэта праходзіць тэма адказнасці кожнага чалавека за шчасце і лёс іншых людзей і ўсяго чалавецтва.Тэма шматпланавая і шматаспектная: ад ахвяравання ў імя жыцця каханага чалавека Мой разлік быў тонкі і верны. Пра каханых заўсёды маўчаць. Ты бачыш я паміраю. Канец. Крычы не крычы. Любы мой, любы мой, любы… Маўчы, неадменна маўчы… Дзеля вечнага, добрага шчасця, Што

будзе над нашай зямлёй. “Партызанская балада” [ 4, 17] да разумення шчасця радзімы як свайго асабістага шчасця Недзе поруч ляжалі дарогі, Кліч кахання ляцеў ад ніў, Але ён не кахаў нікога, Бо занадта краіну любіў. “Нявесце Каліноўскага” [4,234] ад барацьбы кангалезскага народа за сваю незалежнасць(“Буслы вучаць дзяцей”) – да адлюстравання мужнасці і гераізму байцоў “нябачнага фронту”(“Разведчык”). Для раскрыцця гэтай тэмы паэт

выкарыстоўвае шырокі арсенал паэтычных прыёмаў – баладныя матывы, лірычныя звароты, фальклорныя традыцыі. Гуманізм, любоў да людзей і чалавеканенавісніцтва у творах паэта пераплятаюцца: Суайчыннік! Запомні навек: Тры гады па 137 ў дзень, І ў гадзіну – па шэсць чалавек. Гэта значыць, што кожныя дзесяць хвілін Тут навекі чарнеў небакрай. Попел сэрцаў нашых ракоча ў зямлі: Памятай… Памятай… Памятай!!! “Трасцянец” [4,139] Паэтычнае

асэнсаванне маральна – этычных праблем у творчасці У.Караткевіча арганічна звязана са спасціжэннем прыгажосці, яе чароўнай сілы ўздзеяння на чалавека. Ён імкнецца знайсці прыгожае ў прыродзе, стварэннях рук чалавечых і асабліва раскрыць хараство чалавечых дум і ўчынкаў нават тады, калі яно з яўляецца зусім непрыкметным. І кожны з твораў адлюстроўвае эстэтычныя адносіны паэта да свету, да чалавека і яго спраў. Эмацыянальна –

эстэтычнай насычанасцю напоўнены вершы, прысвечаныя не толькі роднай прыродзе, бацькаўшчыне, Беларусі, але і мясцінам, дзе жылі старажытныя таўры, грэкі, дзе жывуць народы суседзі. Эстэтычны бок паэзіі У.Каравткевіча значна ўзбагачаецца пастаяннымі зваротамі паэта да мастацкай творчасці розных часоў і народаў. Без перабольшання можна сказаць, што тыя імёны гісторыкаў, літаратараў, кампазітараў, мастакоў і твораў, якія

згадваюцца ў вершах, баладах, паэмах У.Караткевіча маглі б скласці прадстаўнічую мастацкую энцыклапедыю. 3 Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць Моцны фальклорны струмень да якога прыпаў У.Караткевіч, пранізвае ўсю яго паэтычную творчасць, напаўняе яе народным пачаткам, традыцыйнай паэтыкай. Бадай няма ніводнага фальклорнага жанру, які б не знайшоў бы свайго выкарыстання ў яго творах. У адным інтэрв’ю У.Караткевіч