У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр — страница 4

  • Просмотров 1551
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

паводзін, дзеянняў і учынкаў, ажыццявіць мастацкае даследванне тых маральных якасцей асобы, што спрыяюць поўнай рэалізацыі “чалавечага” ў чалавеку. 2) гэта паэтычны аналіз адвечнай маральнай сітуацыі – барацьбы дабра і зла, выкрыццё ўсялякай сацыяльнай несправядлівасці, развенчванне чалавеканенавісніцкай маралі фашызму, генацыду, здзекаў над людзьмі, прыніжэння чалавечай годнасці, незалежна ад таго, дзе і калі чыніцца

такая несправядлівасць. 3) гэта насычанасць твораў сучаснай матэрыяльнай праблематыкай праз увагу і паэтычнае даследванне такіх яе значных аспектаў, як мараль і чалавек ва ўмовах навукова - тэхнічнай рэывалюцыі, мараль і барацьба за захаванне свету ад ядзернай катастрофы, чалавек – мараль – экалогія, мараль і развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. 4) гэта абуджэнне і ўзбагачэнне ў паэтычнай форме гістарычнай памяці

беларускага народа, пошук у духоўнай атмасферы “сівой мінуўшчыны”, тых маральных каштоўнасцей, што і сёння ўзбагачаюць і мацуюць нацыянальную самасвядомасць беларусаў, фарміруюць яе ў непарыўным адзінстве з сусветнай мастацкай культурай, развіццём інтарнацыянальных і патрыятычных якасцей людзей, ухваленне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі як асновы для станаўлення і развіцця высокай культуры міжнацыянальных

адносін. У.Караткевіч шукае свае падыходы да захавання чалавека. Бачачы шматпланавасць і шматаспектнасць тэмы, ён ставіць перад сабой ўсё новыя і новыя пытанні, якія вядуць паэтычную думку шляхам пранікнення ў сутнасць жыцця чалавека, складанасць яго маральнага і духоўнага свету, дазваляюць спасцігнуць матывы яго паводзін, дзеянняў і учынкаў. Таму зразумелай становіцца максімальная дыдактыка У.Караткевіча, яго адносіны і

патрабаванні да Чалавечай Асобы, галоўнае з якіх і заключаецца ў неабходнасці “зберагаць годнае і вялікае старое. Ствараць годнае і вялікае новае. Толькі годнае. Толькі вялікае. Гэта вызначальная рыса паэзіі паэзіі У.Караткевіча.” Паэтычны аналіз узаемазалежнасці паміж паняццямі Чалавек – Народ – Радзіма, размова з чытачом аб нашых спрадвечных маральных каштоўнасцях, сцвярджэнне гераічнага пачатку ў народным характары ў

творах, прысвечаных народным заступнікам, будуць яшчэ больш адчувальныя і зразумелыя, калі разглядаць іх у непрырыўнай сувязі з творамі, што прысвечаны роднай Беларусі, і, у першую чаргу, такімі, як “Беларуская песня”, “На Беларусі бог жыве”, “Старажытны беларус”, “Беларускае мінулае”, “Матчына душа”. Нязносны гонар тым, што робім сёння.Дулю! Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў, Не пагарджаць святым сваім мінулым, А заслужыць