У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр — страница 3

  • Просмотров 2509
  • Скачиваний 14
  • Размер файла 32
    Кб

сялянства на пачатку дзевятнаццатага стагоддзя: Абжыраюць удоў, П’юць з гарэлкай сірочыя слёзы, Тлустым задам расселіся На паднявольнай зямлі, На шлагбаумы мёртвыя Пасякалі жывыя бярозы, На шпіцрутэны гнуткія Запаведныя вербы звялі. “Паўлюк Багрым” [4,29] Найвышэйшы ідэал для паэта – “Край свой родны”, і таму яго душа поўнілася болем за Беларусь. Яго лірычны герой – мужны духоўны заступнік Бацькаўшчыны. У вершах гучыць

прызнанне ў любові да бацькоўскага краю, паэт гаворыць пра богаабранасць роднай зямлі: І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: “На Беларусі бог жыве”, - І няхай давеку жыве. “На Беларусі бог жыве”[4, 241] У сваіх вершах паэт вядзе размову пра адносіны героя да родных мясцін і пра яго гатоўнасць да самаахвярнасці ў імя дабрабыту і шчасця роднай Беларусі, пра паэтычнае ўслаўленне прыгажосці беларускага краю і пра

еднасць беларускага народа з іншымі народамі, пра нескароннасць і мужнасць беларусаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць. Пра горад ў якім ён нарадзіўся піша: Паслухайце: наш ён, наш горад, Няхай і суровы часам, - Працоўнае гордае права Здабыў у цяжкой барацьбе, Гэта наш родны горад, Яму не патрэбны прыкрасы, Ён сам для сябе прыкраса І гордасць сам для сябе. “Орша” [ 4, 19] Яскрава і бачна імкнецца паэт да спасціжэння гісторыі

развіцця беларусаў, вытокаў іх культуры, эстэтычнай і маральнай свядомасці. Паэт з гордасцю піша, што, калі б мы забыліся пра родную мову, мы б не былі ні народам , ні нацыяй: Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой, Збочу я да пякельных катлоў, Калі першы жа ангел на мове маёй Мне не скажа: “Братка,здароў”. І няхай да мяне не прыйдзе вясна, Песня, шчасце, каханне, спакой, - Усё адно не змяняю твой чорны праснак На атруту пшаніцы чужой. Ты мой

ясны хлеб і каханы май, Песня продкаў, нашчадкаў палі, Без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай На душы. У небясі. На зямлі. “Мова” [4,364] Паэт не выстаўляў сябе крыклівым патрыётам, ён толькі зрабіў ўсё магчымае, каб яго любоў да роднай зямлі перадалася новым пакаленням беларусаў: Хай канец, хай атлантаў цяжар на маю несагнутую выю, Толькі б вечнае шчасце каханай старонцы маёй. “На роднай магіле”[ 4,215] В.Палтаран дала аб’ектыўную

ацэнку дзейнасці У.Караткевіча : “Якраз у паэзіі і ўвасобілася з найбольшай сілай ідэя, з якой Караткевіч прыйшоў у літаратуру , у паэзіі з найбольшай поўнасцю ён здзейсніўся як мастак” 2 Маральна–эстэтычная накіраванасць паэзіі Для паэзіі У.Караткевіча характэрны некалькі кірункаў мастацкага аналізу праблем маралі і эстэтыкі: 1) гэта імкненне глыбока пранікнуці у духоўны свет чалавека, спасцігнуць яго характар, матывы яго