У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр
Кантрольная работа па беларускай літаратуры XX ст. У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр студэнткі АЗН ФСФ рускага аддзялення МДУ Куляшова Магілёў 2010 План Уводзіны Сацыяльна–філасофская накіраванасць паэзіі Маральна–эстэтычная накіраванасць паэзіі Паэзія і вусная народная творчасць Любоўная лірыка Вывад Уводзіны Быў.Ёсць.Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх. Удадзімір Караткевіч Удадзімір Караткевіч – яркая творчая індывідуальнасць. І менавіта ім, выдатным майстрам слова, неардынарнай творчай асобай, ганарыцца беларуская паэзія другой паловы ХХ стагоддзя. Уладзімір Караткевіч як паэт ярка сцвярдзіў сябе ў другой палове 50 -60 гадоў. Гэта быў час Хрушчоўскай адлігі – так называлі перыяд пасля ХХ партыйнага з’езда, калі ў літаратуры была асуджана “Тэорыя безканфліктнасці”, назіраўся духоўны уздым, сцвяржалася права на уласнае “я”, мастацкі пошук. Пра творчыя поспехі і дасягненні Караткевіча-паэта засведчылі кнігі “Матчына душа”(1958), “Вячэрнія ветразі”(1960), “Мая Іліяда”(1969). 70 гады не былі вельмі спрыяльнымі для разняволенай мастацкай творчасці, паколькі ад літаратуры вымагалі камуністычнай ідэйнасці, пафаснага услаўлення Леніна, мудрай палітыкі партыі. У так званыя застойныя гады творчасць У.Караткевіча была эстэтычна паўнавартастнай і прыкметна узвышалася над традыцыйна- банальнай, ілюстрацыйна- павярхоўнай літаратурнай прадукцыяй. Слушна і справядліва гаворыць Р.Барадулін у прадмове да кнігі “Быў.Ёсць.Буду.”(1986), што “любая літаратура можа сказаць , што яна багатая і сталая, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча”. Крэатыўнасць яго творчай асобы проста ўражвае , захапляе.Перад намі – патрыёт - адраджэнец. Паэт-прарок сучаснай Беларусі. Уладзімір Караткевіч – асоба шматграннага і рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык, кінасцэнарыст. 1 Сацыяльна – філасофская накіраванасть паэзіі У якасці паэтычнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча засталіся чатыры паэтычныя сборнікі: “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “Быў.Ёсць.Буду.”. Толькі чатыры... Яго чатыры
Похожие работы
- Рефераты
- Рефераты