Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова — страница 8

  • Просмотров 1230
  • Скачиваний 19
  • Размер файла 42
    Кб

да чалавека і безабароннае перад няшчырасцю, двурушнасцю. І некалі прамоўленае ім сёння ўжо ўспрымаецца і ягоным голасам адтуль. З нематы і вечнасці: Я прыеду, я вярнуся, Я прыйду да плыткай рэчкі, Дзе самотны белы бусел Думу думае аб вечным 2.2 Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова добра вядома чытачам. Відавочна, прычына такой

папулярнасці паэзіі А.Пісьмянкова ў яго стаўленні да Слова як да святая святых, дадзенага чалавеку для таго, каб зберагчы ў душы ўсё ўзвышанае, светлае. У засваенні роднага слова творца абапіраецца на мовазнаўчыя пошукі сваіх землякоў-лексікографаў Івана Бялькевіча: ... гартаю Бялькевічаў "Слоўнік", Нібыта гасцюю Ў радні Таксама паэт часта звяртаўся і да спадчыны Івана Насовіча, які ў беларускай літаратурнай мове новага

часу плённа развіваў традыцыі "Літоўскай граматыкі" і "Літоўскага слоўніка" Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, сваякі якога і параілі Насовічу заняцца беларушчынай. ...І ноч насоўваецца, І старасць насоўваецца... Усе у Амсціславе спяць, Не спіцца толькі Насовічу. Насовічу некалі спаць: Трэба крыніцу капаць, Трэба капаць крыніцу, Каб унукі маглі напіцца. ...Бачыш, як нешта бліскае – Вада ўжо блізка. ("Насовіч") У

творчасці Алеся Пісьмянкова мінуўшчына арганічная, як падых, як прага глытка вады ў спякоту. Еднасць яго музы з старадаўняй нацыянальнай кніжнасцю здзяйсняецца праз засваенне геральдычных сімвалаў – маральных арыенціраў даўніны ў сучасным айчынным мастацкім працэсе. Згадаем, што асноўная паэтычная адзінка ў сістэме вобразна-выяўленчых сродкаў (асабліва ў часы Сярэднявечча) – не троп, а рытарычная фігура ці метабала

(адхіленне ад пачатковай нулявой ступені як вынік прамоўніцкай дзейнасці). Дасягненні параджальнай паэтыкі і неарыторыкі дапамагаюць вытлумачыць як традыцыйны, так і сучасны творчы працэс, шмат у чым тоесны з пошукамі сярэднявечнага гамілета ў "вынаходніцтве" прамовы-казання. Зазвычай "вынаходніцтва" пачынаецца з тэмы, яе макракантэксту, той часткі літаратурнага паведамлення, якая папярэднічае мастацкаму прыёмы,

метабале, і знешняя ў адносінах да яго: Чорны крыж На белым полі... Край распяты На крыжы? "Смерць ці воля, смерць ці воля? – Грозна звоняць палашы. ("Дума Вітаўта"). Сінтаксічны этап гэтага рытарычнага працэсу мае на мэце стварэнне звязак і прэдыкатываў, якія б аб’ядноўвалі простыя ідэі. Для лексічнага напаўнення верша выкарыстоўваюцца топасы – адзнакі трафарэтных суадносінаў паміж паняццямі і з’явамі. Топасы выступаюць