Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова — страница 7

  • Просмотров 1229
  • Скачиваний 19
  • Размер файла 42
    Кб

самых краёў асаблівае стаўленне да свайго народа. Ён не захапляўся ім безаглядна, як гатовы захапляцца тыя, хто клянецца ў вернасці яму. Аднак і не папракаў за тое, што ён не такі, якім павінен быць. Успрымаў яго такім, якім ёсць на самой справе. Калі ж і гатовы быў у чымсьці папракнуць, дык найперш гэты папрок адрасаваў самому сабе, бо пастаянна адчуваў сябе сынам свайго народа, сынам Беларусі. І гэтае сваё стаўленне цудоўна выказаў

у адным з твораў: Год не прыходзіцца на год – Такая ў нас пагода: Не наракаю на народ, Які не стаў народам. З яго герой і супастат, І кат з яго, з народа, Народ ні ў чым не вінават – Такая ў нас пагода. Не варта вулей варушыць, Знайсці б сабою згоду.. Найлепей жыць, як набяжыць У гэткую пагоду. Найпершым жаданнем Алеся Пісьмянкова – было высветліць свае ўласныя вытокі. І невыпадкова, а сімптаматычна тое, што першая ягоная кніга

адкрывалася не якім-небудзь творам, а менавіта "Баладай роду". Аднак не ад уласнага імя пісаў, а падаваў гэтую гісторыю як прамоўленае адным са сваіх дзядоў, і ў выніку такога мастацкага прыёму гаворка набывала яшчэ больш важкі сэнс, бо тое, што ажывала падчас яе, сягала з самых глыбінь даўніны, а тым самым ненавязліва адчуваласясувязь некалькіх пакаленняў, а яшчэ, што таксама важна, паэтаў продак успрымаўся часцінкай усяго

народа, які здаўна насяляў гэты куток беларускай зямлі: - З Дняпра наш продак родам, З зямлі Машэкаў і Вашчыл. Гарачы норавам і сэрцам. Як люд у нашай старане, Вачэй радзіміцкіх азерцы, Крыху гарэзінкі на дне. Гэтая повязь пакаленняў яскрава прысутнічае і ў вершы "Дзень нараджэння", змешчаным у кнізе "Чытаю зоры". Бачыў Алесь Пісьмянкоў сваю роднасць і іншага кшталту, звяртаючыся ў вершы "У Каменцы" (таксама з першай

кнігі) да падзей, звязаных са знаходжаннем у маёнтку Давыдавых дзекабрыстаў, з наведваннем да іх Пушкіна. А для таго, каб найлепш паказаць гэтую повязь, знаходзіў нечаканы і надзіва выйгрышны сюжэтны паварот, як бы падкрэсліваючы сваю асабістую прысутнасць у тым часе: ...Яшчэ не б’е Дантэсаў пісталет, Не ганьбіць свецкая гамонка, Яшчэ смяюцца звонка-звонка Мішэль Бястужаў і Паэт. Яны ідуць пад небам сінім – Няхай іх сівер не

кране, - Яны гавораць пра Расію І, можа, нават – пра мяне. Усю паэзія Алеся Пісьмянкова крытыкі часта называюць загадкай. У тым сэнсе, што, як на першы погляд, як быццам нічога нечаканага ў ёй няма, матывы цалкам традыцыйныя, а бярэ ж, як кажуць, за жывое, кранаецца самых патаемных душэўных струн. Ды інакш і быць не можа, бо ўсё напісанае А.Пісьмянковым – не толькі талентам народжана, а і прапушчана праз ягонае сэрца, напоўненае любоўю