Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова — страница 2

  • Просмотров 1231
  • Скачиваний 19
  • Размер файла 42
    Кб

звяртаючыся да яго з такімі словамі: "Ты ўмеў жартаваць. Ты любіў жартаваць. Ты заўсёды імкнуўся і блізкага сябра, і калегу па рабоце акрыліць радасцю. Не імкнуўся, а проста ў цябе так атрымлівалася, бо інакш ты жыць не ўмеў. Вядома, ты меў права назваць сваё выбранае: "Я не памру, пакуль люблю" [9; С.200]. Слушна сказала пра творчасць Алеся Пісьмянкова Таццяна Мушынская: "Сам Пісьмянкоў лічыў, што шмат пісаць не трэба, бо кожнае

слова павінна быць аплачана пачуццём. Як грошы ў дзяржаве – золатам. А іначай пачынаецца інфляцыя... Цяпер зразумела, чаму так моцна дзейнічалі на свядомасць яго вершы – слова сапраўды было аплочана чыстым золатам паэтавай душы. Зразумела, вершы Алеся застаюцца ў хрэстаматыях і школьных падручніках, некалі сябры выдадуць зборнік успамінаў. Магчыма, залічаць да сонму класікаў. Гэта суцяшэнне, але слабое. Жывы, хоць без рэгалій –

усё роўна лепей..." [9; С. 200]. Мэтай нашай работы з’яўляецца комплексны аналіз творчасці Алеся Пісьмянкова. Пастаўленая мэта патрабуе вырашэння наступных задач: прааналізаваць літаратуразнаўчыя крыніцы па дадзенай тэме; даць характарыстыку асноўным этапам жыццёвага і творчага шляху Алеся Пісьмянкова; разгледзець і вызначыць асаблівасці творчасці аўтара. Аб’ектам даследавання дадзенай курсавой работы з’яўляецца творчая

індывідуальнасць Алеся Пісьмянкова. Прадметам жа ў сваю чаргу можна назваць творчую спадчыну пісьменніка. Паэзія А.Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення. Яна вабіць да сябе нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, што нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. Яна вельмі прачулая, бо ідзе ад уражлівай душы. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю. І гэта пры

здзіўляючай лаканічнасці, што месцамі нагадвае сабой нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая – не штрыхавая, а контурна выразная, а таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такім зрокава выразным і пераканальным. Алесь Пісьмянкоў – паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія прасвечана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. У сваіх кнігах "Белы Камень" і "Чытаю зоры" паэт

сцвярджае неўтаймоўнасць чалавечага духу ў спазнанні зямнога быцця, гісторыі, сучаснасці. Герой А.Пісьмянкова – беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна ("Балада роду", "Трызненне паўстанца", "Дума Вітаўта"). Паэтаў герой ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца крэўнай прыналежнасцю да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і