Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова

  • Просмотров 600
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 42
    Кб

ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ І. ГЛАВА. АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ А.ПІСЬМЯНКОВА ІІ. ГЛАВА. ХАРАКТАРЫСТЫКА ТВОРЧАЙ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ ПІСЬМЕННІКА 2.1 Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі А.Пісьмянкова 2.2 Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова 2.3 Тэма Радзімы ў лірыцы А.Пісьмянкова ЗАКЛЮЧЭННЕ СПІС ЛІТАРАТУРЫ Уводзіны Маладая беларуская паэзія 80-90-х гадаў – з’ява шматаблічная, яна складаецца з

цікавых творчых індывідуальнасцяў, увабрала ў сябе багаты мастацкі спектр вобразаў, тэм пачуццяў і думак. Сучасная беларуская паэзія складаецца з вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Не выключэнне і імя Алеся Пісьмянкова ў паэзіі гэтага часу. Калі чалавека не стае, найперш падчас ягонага імгненнага адыходу, інакш пачынаеш успрымаць шмат якія ягоныя ранейшыя выказванні, абавязкова шукаючы ў іх нейкі патаемны сэнс, што

на адлегласці ўспрымаецца ўжо як змрочнае прадчуванне. У дачыненні да пісьменніка, прынамсі, зрабіць гэта прасцей, бо ўсё тое, што гняло яго, не давала спакою, выклікала трывожныя думкі, як правіла, занатавана на паперы. Алесь Пісьмянкоў у гэтым выпаду таксама не з’яўляецца выключэннем. Менавіта ў гэтым заключаецца значнасць і актуальность тэмы, якой прысвечана наша курсавая работа. Агляд літаратуразнаўчых крыніц па тэме

даследавання паказаў, што жыццёваму і творчаму шляху Алеся Пісьмянкова прысвяцілі свае працы многія крытыкі і літаратуразнаўцы, сярод які варта назваць наступных аўтараў. Так, творчасці А.Пісьмянкова ўвогуле прысвечаны працы: Галубовіч П. "Рыцар паэзіі"; Гальпяровіч Н. "Паэзія дабрыні: творчасць Алеся Пісьмянкова", "Творчы партрэт Алеся Пісьмянкова"; Коршуков Е. "Сердце поэта: прочитывая книгу поэзии Алеся

Письменкова". Асобныя тэмы ў творчасці А.Пісьмянкова раскрываюцца ў працах: "Паэзія А.Пісьмянкова ў колерах і пахах" Бельскі А.І.; "Праз уласнае сэрца: Тэма Радзімы ў творчасці Алеся Пісьмянкова" Марціновіч А. Калі звяртацца да выказванняў літаратараў і пісьменнікаў пра асобу і творчасць Алеся Пісьмянкова, то тут варта згадаць наступныя: Вельмі праўдзіва і кранальна малюе партрэт свайго сябры Уладзімір Ягодвік,