Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага — страница 5

  • Просмотров 1102
  • Скачиваний 10
  • Размер файла 34
    Кб

3, 6), можна зрабіць выснову, што твор і быў напісаны ў 1923 г. Прынамсі, дапісваўся, дапрацоўваўся адначасова з публікацыяй. Гэта самая яркая мастацкая рэч у літаратурнай спадчыне В. Ластоўскага. Апавяданне ў аповесці вядзецца ад аўтарскага імя. «Ад некалькіх гадоў стала ў мяне звычаем выязджаць на тыдзень-два ў які-колечы закутак Беларусі для пазнання роднае старасвеччыны», — так пачатковым сказам акрэсліў Ластоўскі галоўнае

захапленне свайго героя. Яно і прыводзіць няўрымслівага шукальніка сівой даўніны ў старажытны Полацк, дзе ён знаёміцца з сябрамі так званай Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі — заўзятымі аматарамі роднай старасветчыны. З характарыстык іх можна меркаваць, што падзеі ў творы адбываюцца ў канцы XIX — пачатку XX ст. Прынамсі, у дарэвалюцыйныя часы. «Адзін з іх быў мясцовы чыноўнік, абруселы немец, якога я знаў з брашуры,

напісанай ім калісь, калі было яшчэ моднае і паплатнае для чыноўніцкае кар'еры русіфікатарства. У гэтай брашуры ён задаваўся мэтай давесці, што па-расейску трэба пісаць названне горада не «Полоцк», а Полотск» і што быццам у гэтым перайменаванні старой назовы крыўся сам цэнтр «абрусення краю». Душою гуртка гісторыкаў-краязнаўцаў з'яўляўся аматар-археолаг Іван Іванавіч, на запрашэнне якога і прыехаў у Полацк галоўны герой.

Размовы ўдзельнікаў гуртка захапляюць сваімі глыбокімі пазнаннямі з гісторыі роднай зямлі. Што толькі не закранаюць яны! I перасяленне плямёнаў яцвягаў, і культуру Старажытнай Грэцыі, Індыі, Рыма, Егіпта, і скарбы знакамітай полацкай бібліятэкі, якую, «здабываючы Полацк у 1572 годзе, шукаў Іван Грозны і не знайшоў». Сярод манускрыптаў, апраўленых ў шырокія, драўляныя, абцягнутыя скурай пераплёты, нібыта захаваліся і летапіс

Полацкага княства, пісаны рукой Св. Ефрасінні, і «праўдзівы экземпляр «Аповесці мінулых часоў», і «ўласнаручныя пісанні братоў Кірыла і Мяфодзія, Візантыйскія хранографы...». Сярод суразмоўнікаў глыбокімі ведамі вылучаўся «мясцовы полацкі мешчанін Грыгор Н., маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі па-беларуску, а часам прытвараўся, што не разумее некаторых слоў па-расійску і, па некалькі разоў перапытаўшы, паўтараў

слова ў перакладзе на беларускую, з асаблівым на яго націскам». Калегі надзялілі яго мянушкай «Падземны Чалавек», бо «ніхто не мог так заварожліва апавядаць дзівосныя легенды аб падземных хадах і дзівах, скрытых у іх». Гамонка бяседнікаў зацягнулася да позняй ночы, але, развітаўшыся з усімі і вярнуўшыся ў свой нумар атэля, галоўнаму герою не суджана было спакойнага адпачынку. Першы ягоны сон стрывожыў ціхі стук у акно. Гэта быў