Творчасць Яна Чачота.

  • Просмотров 363
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 14
    Кб

Творчасць Яна Чачота. Творчы шлях Яна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Мiцкевiча, даволi складаны. У час навучання ў Вiленскiм унiверсiтэце ўступiў у тайнае студэнцкае таварыства фiламатаў (фiламаты садзейнiчалi ўсеагульнай "асвеце", вывучэнню гiсторыi роднага краю, вусна-паэтычнай народнай творчасцi), дзе з'яўляўся кiраўнiком лiтаратурнага аддзела. Пасля выкрыцця царскiм урадам студэнцкiх згуртаванняў быў зняволены ў

Вiленскую турму, а потым сасланы на Урал у крэпасць Кiзiл. Вярнуўшыся на радзiму ў 1833 годзе, пачаў займацца збiраннем фальклорных матэрыялаў, якiя былi выдадзены ў шасцi фальклорных зборнiках "Сялянскiя песенькi". Першыя беларускiя творы Яна Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства фiламатаў i па форме нагадваюць iмянныя вiтаннi. Яны былi прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму, Д. Хлявiнскаму, А. Мiцкевiчу, Ф. Малеўскаму i

iнш. ("Да пакiньце ж горла драць", "Iмянiннае павiншаванне", "Едзеш, мiленькi Адам") i складзены па ўзоры беларускiх народных песень i iх вобразна-выяўленчых сродкаў Вялiкай папулярнасцю сярод фiламатаў карысталiся песнi "Што старыя за вар'яты", "Прэч, прэч, сум, нудоты", напiсаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень i, як правiла, сцвярджаючыя вольналюбiвыя настроi моладзi. Фалькларыстычныя мастацкiя

прынцыпы аказалi вялiкi ўплыў i на польскамоўныя балады Я. Чачота "Наваградскi замак", "Свiцязь", "Бекеш", "Узногi", у якiх спалучылiся элементы рамантызму i сентыменталiзму. Другi перыяд творчасцi Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкi) характарызуецца пiльнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасцi. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў i выдаў у Вiльнi 6 кнiг "сялянскiх песенак" (тры з iх

перакладзены на польскую мову, а астатнiя апублiкаваны ў арыгiнале, на беларускай мове). Побач з народнымi песнямi ў кнiгах змяшчалiся прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы, уласныя вершы аўтара. У гэтых творах паэт з павагай пiсаў пра беларускую мову i яе носьбiтаў — сялян. Так, у прадмове да кнiгi "Сялянскiя песенькi з-над Нёмана" даследчык зазначае: "Сяляне нашы, люд добры, лагодны, працавiты, справядлiвы, павiнны абуджаць у нас самыя