Творчасць Васіля Быкава і паэзія 90-х гг. — страница 6

  • Просмотров 3027
  • Скачиваний 16
  • Размер файла 42
    Кб

сваёй ранейшым. Ён зноў напісаў пра вайну вельмі праўдзіва мужна, але яшчэ з большым згушчэннем драматызму, з большым трагедыйным напалам. Аўтара аповесці папракалі ў знарочыстым згушчэнні фарбаў, у празмерным нагнятанні трагічнага гучання, у празмернасці паказу і дэгераізацыі персанажаў. Так выявілася паўвекавая адарванасць літаратуры сацрэалізму ад вялікай класічнай традыцыі, якая заўсёды лічыла праўду мэтай

рэалістычнага мастацтва.Так, “Мёртвым не баліць” – твор жорсткі, да краёў напоўнены драматыззмам і трагедыйнасцю. Але вінаваты ў гэтым не столькі пісьменнік, колькі сама вайна, якая жорстка абыходзілася з чалавекам. Быкаў жа сваёй аповесцю сцвярджаў элементарнае: што пісьменнік глядзіць на свет праз прызму чаллавечай душы і што пагібель аднаго чалавека азначае катастрофу сусветнага значэння. Назва аповеці “Мёртвым не

баліць” утрымлівае ў сабе і працяг: “баліць жывым”. Вельмі баліць душа малодшага лейтэнанта Васілевіча, які выжыў, але не забыў пра найгоршае, што запомніў на вайне. Прырода душэўнага болю, ад якога не можа пазбавіцца Васілевіч, больш глыбокая і складаная, бо ў ім, у адрозненні ад фізічнага болю, сканцэнтраваліся ўсе вострыя супярэчнасці ў счасным свеце, якія перараслі ў востры канфлікт. Надзейна, пастаянна і нязменна на вайне,

ды як потым выявілася і пасля вайны, толькі адно – боль. Менавіта ён і не дае ўзняцца вышэй за падзеі, думаць пра маштабнасць ахопу. У герояў з аповесці былі прататыпы. Яны дапамагалі вывяраць твор на максімальную праўдзівасць. Героі ў аповесці змагаюцца да апошняга ў самых неспрыяльных, сапраўды трагедыйных абставінах. Яны – людзі звычайныя, але выкладваюцца да канца, ужо тым самым праяўляючы немалы геразм, а то і самаахвярнаць.

Героі аповесці “Мёртвым не баліць”, якім трэба ахвяраваць сабою, каб спыніць танкавую атаку ворага, выказваюць нямала крыўды, нараканняў на розныя недагляды, з-за якіх тая атака аказалася не толькі магчымай, але і нечаканай. Яны часам адкрыта абураюцца. Але гэта няцяжка зразумець, ўлічыўшы хоць бы тое, што людзям, паказаным у аповесці, пакуль яны яшчэ жывыя, баляць свежыя раны, асаблва нясцерпна, калі іх пачынаюць вярэдзіць,

абражаючы беспадстаўнымі падазрэннямі тых, хто зрабіў для перамогі ўсё магчымае і немагчымае. Бязглузда, у выніку нейчага недагляду, злачыннай памылкі, гінуць сябры Васілевіча. У гэтым свеце ўсё пераблыталася, ператварылася ў сваю супрацьлегласць, але якраз тады, калі здаецца, што нічога больш горшага не здарыцца, бо ўжо надышоў край усяму, як адбываецца яшчэ нешта такое, што не ўкладваецца ў свядомасць. На мінным полі, куды