Творчасць Васіля Быкава і паэзія 90-х гг.

  • Просмотров 1217
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 42
    Кб

Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст. Сучасная беларуская паэзія – з’ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Творчасць сучасных паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытанні быцця, раскрывае хвлюючыя думкі, складаныя перажыванні чалавека ў сённяшнім свеце болю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі

надзвычай шырокі, бо яна – крыніца няспыннага мастацкага самапазнання. “Я” паэта заключае ў сабе шматстайнасць зместу жыцця: духоўна-душэўнага, сацыяльнага, маральна-фласофскага. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў беларуская паэзія прайшла складаную духоўную і эстэтычную эвалюцыю. Сучасныя паэычныя далягляды насычаны вабнымі фарбамі і колерамі слова. Беларуская паэзія абжыла многія эстэтычныя межы на шляху лірычнага і

эпічнага асэнсавання жыцця, у распрацоўцы жанраў і формаў верша, вобразна-выяўленчага ладу выказвання. Жывы свет мараў-памкненняў, радасць быцця і пакуты, боль сумлення ўмяшчае ў сабе сучасная паэзія. Яна ўмее размаўляць з сонцам і небам, чалавекам і цэлым народам, мінулым і будучыняй. Апошняе дзесяцігоддзе было як ніколі спрыяльным для творчай самарэалізацыі асобы. Асаблівае ўнутранае пакліканне, відаць, заўсёды адчувалі І.

Чыгрын, Л. Сільнова, В. Рагаўцоў, Зянон, М. Папека, А. Майсеенка, Т. Мушынская і іншыя аўтары, творчасць якіх улілася ў рэчышча сучаснай паэзіі. 90-я гады актывізавалі прыток маладых талентаў у беларускую паэзію. Выключную ролю ў лёсе паэтаў-пачаткоўцаў адыгрываў часопіс “Першацвет”, які быў заснаваны ў 1992 г. На яго старонках з’явілася няміла імёнаў маладых паэтаў: А. Пашкевіч, В. Жыбуль, С. Патаранскі, А. Дуброўскі, В. Слінко, У.

Гарачка, М. Віч, Т. Барысюк, А. Брусевіч, І. Хадарэнка, В. Корбут, В. Панякевіч, Я. Лайкоў, Я. Дашына, П. Гаспадыніч і інш. Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы –найважнейшы фактар развіцця паэзіі апошняга дзесяцігоддзя. У беларускай паэзіі па-ранейшаму папулярнымі былі традыцыйныя жанры балады, элегіі, санета, паслання, прытчы і некаторыя іншыя. Многія жанры мадэрнізаваліся і набылі мастацка-сінтэтычны характар, г. зн.