Творчасць Лукаша Калюгі

  • Просмотров 500
  • Скачиваний 8
  • Размер файла 35
    Кб

2 Творчасць Лукаша Калюгі Імя Лукаша Калюгі (1909—1937) (Канстанціна Пятровіча Вашыны), ярка засвяціўшыся на літаратурным небасхіле канца 20-х гадоў, праз дзесяцігоддзе ўжо і згасла. Так мала часу адмераў лёс гэтаму шчыраму мастаку слова для працы на ніве беларускай прозы, прычым чатыры гады былі азмрочаны арыштам, турмой і выгнаннем з роднай Беларусі. Нарадзіўся будучы празаік 26 верасня 1909 г. у вёсцы Скварцы былога Койданаўскага

павета, цяперашняга Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У два гады хлопчык страціў маці, а яшчэ праз чатыры гады і бацьку. Гадавала Кастуся родная цётка — бацькава сястра. Пасля заканчэння Станькаўскай сямігодкі ў 1926 г. стаў студэнтам Магілёўскага педтэхнікума, вучобу ў якім хутка пакінуў і вярнуўся ў родныя мясціны. У 1927 г. паступіў у Беларускі педагагічны тэхнікум у Мінску і стаў сябрам аб'яднання «Узвышша».

Рэкамендаваў яго ў гэтае нешматлікае згуртаванне, якое складалі толькі па-сапраўднаму таленавітыя, прызнаныя майстры слова, Кузьма Чорны. У 1931 г. Калюга паспяхова скончыў Белпедтэхнікум. Пасля два гады працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прамысловасці Вышэйшага Савета Народнай гаспадаркі БССР і нядоўга на Беларускім радыё. У студзені 1933 г. быў арыштаваны і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Спачатку, у 1933 г., адбываў

пакаранне ў Мінскай турме. Пасля быў высланы ў Сібірскі край — горад Ірбіт Свярдлоўскай вобласці. Там знаходзіўся на вольным пасяленні з 1933 па 1937 год. Паўторна быў арыштаваны 2 кастрычніка 1937 г. і прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1965 г. Творчы шлях Лукаша Калюгі пачаўся вельмі рана. Яшчэ ў час вучобы ў сямігодцы ён стаў дасылаць у папулярную тады газету «Беларуская вёска» допісы пра жыццё ў родных Скварцах.

Неўзабаве паслаў у газету «Чырвоны сейбіт» і першае апавяданне «Выйшлі на цаліну» (1926), прысвечанае жыццю беззямельных сялян, «галоце», што на злосць хутаранцам будуюцца на цаліне. Аўтара пахвалілі за цікавую тэму, параілі пісаць больш, адзначыўшы яго літаратурныя здольнасці, але твор не надрукавалі. Першым апублікаваным творам празаіка стала апавяданне «Вясна» (Чырвоны сейбіт. 1927. № 13). У ім, як і ў многіх творах