Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча — страница 10

  • Просмотров 948
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 39
    Кб

шматпраблемным і шматаспектным. Наогул вартае здзіўлення і захаплення ўменне Л. Родзевіча вельмі ўдала, па-майстэрску звязваць, сплятаць у адзін непарыўны вузел у адносна невялікім творы цэлы шэраг надзвычай важных праблем, якія не трацяць з цягам часу сваю актуальнасць! Некаторымі момантамі сваёй праблематыкі пераклікаюцца са «Сказам аб гуслях» драматычныя сцэны «Досвіткі». «Міру, міру», – просяць, заклікаюць, патрабуюць

знясіленыя вайной і разбурэннямі беларускія сяляне. Тым болей, што да гэтай вайны яны не маюць ніякага дачынення. «Вось я думаю сабе, – кажа адзін з мужыкоў, – туляюся па ямах, як забойца, кінуў гаспадарку, сям'ю, і за што, і нашто?» Рознамасныя захопнікі, якія наваднілі Беларусь, вядуць, па словах тых жа сялян, вайну не столькі паміж сабою, колькі з іх курамі ды парасятамі. А яны, мясцовыя жыхары, хочуць проста і спакойна жыць на сваёй

зямлі, абрабляць яе, гадаваць дзяцей, радавацца сонцу. Дзе ж і якія шляхі да гэтага мірнага і спакойнага жыцця? Вакол дадзенага пытання якраз і разгортваецца асноўны канфлікт п'есы «Досвіткі». Ён тут унутраны, глыбока псіхалагічны, пралягае праз душы і розумы герояў. Сялянская маса (Грамада) выступае ў творы неаднароднай. Некаторыя з сялян (а іх большасць) з прычыны ўласнай неадукаванасці, забітасці моўчкі пераносяць пакуты ці

сцішана наракаюць на лёс. Іншыя спрабуюць задумацца над сваім становішчам і прычынамі, якія прывялі да гэтага: «Хто нам вораг? Каб жа мы зналі, мо гуртам, грамадой далі б яму рады, але кожны думае па-свойму, у кожнага іншы вораг, кожны сам сабе і ўсім вораг». На жаль, такіх адзінкі, але і яны таксама нейкія інертныя, нерашучыя. І толькі Маладзіца з суседняй, спаленай акупантамі вёскі заклікае сялян да змагання, да барацьбы з

захопнікамі, усяляк сарамаціць землякоў за баязлівасць і нерашучасць. І, трэба сказаць, дабіваецца пэўных зрухаў у іх свядомасці. Даволі цікавым у плане закладзенай аўтарам ідэйна-сэнсавай нагрузкі з'яўляецца ў «Досвітках» вобраз Вучыцеля. Ён – нястомны і апантаны працаўнік на ніве нацыянальнага Адраджэння. Свае веды, а таксама веру ў тое, што Беларусь нарэшце ўваскрэсне, а яе народ даб'ецца росквіту матэрыяльнай і духоўнай

культуры, настаўнік перадае дзецям і дарослым. Сяляне шануюць і паважаюць Вучыцеля, асабліва за тое, што не кінуў іх у гадзіну ліхалецця. Аўтар сімпатызуе гэтаму вобразу, але разам з тым развенчвае ілюзорнасць поглядаў Вучыцеля (ён адвяргае узброенную барацьбу) наконт шляхоў набыцця народам Беларусі сапраўднай волі і незалежнасці. Камедыйныя жанры ў «малой» драматургіі Л. Родзевіча прадстаўлены такімі творамі, як «Збянтэжаны