Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча

  • Просмотров 492
  • Скачиваний 8
  • Размер файла 39
    Кб

Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча родзевіч драматургія гумар пісьменнік Леапольд Іванавіч Родзевіч (1895–1938), адзін з вядомых пісьменнікаў-нашаніўцаў, нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 г. у фальварку Кур'янаўшчына Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці) у сям'і збяднелага шляхціца, якая к гэтаму часу практычна асялянілася. Сям'я была каталіцкая, мела шмат польскіх кніг, але разам з тым не

цуралася і беларускай мовы, а таксама сваёй роднай культуры. Леапольд, як падай са слоў старэйшай сястры пісьменніка Яніны вядомая польская даследчыца беларускай і польскай палітычнай гісторыі А. Бергман, меў з дзяцінства скрытны характар, любіў адзіноту і па гэтай прычыне часта хаваўся ад сям'і, каб пабыць сам-насам. З задавальненнем чытаў, добра маляваў, любіў забаўляць малых дзетак і мог гадзінамі слухаць песні, казкі,

розныя гісторыі, што спявалі і расказвалі маці з бабуляй. Леапольд вельмі любіў сваю маму і, заўважым, быў на яе вельмі падобны з выгляду. Надзвычай пяшчотныя адносіны да маці выліліся ў факт прысвячэння ёй першага паэтычнага зборніка пісьменніка «Беларусь». Першай сур'ёзнай жыццёвай прыступкай стала для Л. Родзевіча паспяховае сканчэнне пачатковай школы ў мястэчку Крайск (адсюль, відаць, і адзін са шматлікіх псеўданімаў

Леапольда Іванавіча – Крайскі). Затым будучы пісьменнік і актыўны дзеяч заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху падаўся ў Вілейку, дзе працягваў сваю вучобу ў гарадскім вучылішчы, а затым з-за матэрыяльных нястач вымушаны быў пайсці працаваць (спачатку рабочым на цукеркавай фабрыцы, затым чарцёжнікам пры зямельнай камісіі Сялянскага банка). Праз некаторы час здаў экзамены на атэстат сталасці. Віленскае

грамадска-культурнае жыццё адразу ж захапіла маладога Л. Родзевіча. Яго самога (ці разам з братам Чэславам) часта можна было сустрэць у рэдакцыі «Нашай Нівы» (у гэтай газеце ён з 1911 г. пачаў рэгулярна змяшчаць свае допісы і творы), у таварыстве 6еларускіх культурнікаў і літаратараў, на вечарынах-прадстаўленнях і іншых мерапрыемствах, што ладзіліся нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыяй. Як піша П. Мядзёлка ў сваіх