Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт — страница 9

  • Просмотров 1673
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 43
    Кб

грунтоўнага і сур'ёзнага даследавання: “Плёны зямлі”, “Новая зямля” К. Гамсуна і “Новая зямля” Я. Коласа, “Зямля” К. Чорнага. Падабенства наглядаецца ўжо на ўзроўні назваў твораў. Вядома, што К. Чорны быў знаёмы з творамі нарвежскага пісьменніка, цікавіўся імі. Аб папулярнасцi нарвежскiх аўтараў у Беларусi пiша П. Васючэнка: “Надзвычайная папулярнасць нарвежскiх аўтараў на прыканцы 19 – на пачатку 20 ст. праявiлася i ў беларускiм

лiтаратурным жыццi”. Яшчэ на пачатку 20 стагоддзя ў Беларусi ставiлiся п'есы Г. Iбсена, яго творчасць асэнсоўвалася Ул. Самойлам. Праблема “К. Чорны i К. Гамсун” мае ўжо сваю гiсторыю. Паказальна, што нават крытыкi 2030х гадоў мiнулага стагоддзя адзначалi падабенства памiж творамi К. Гамсуна i К. Чорнага. Так, Я. Лiманоўскi пiсаў: “Найбольш характэрнае, што наглядаецца ў гэтым рамане (“Сястра” – А.М.) К. Чорнага, як i ў iншых яго творах таго

часу, гэта ўплыў на пiсьменнiка твораў К. Гамсуна. К. Чорны ўспрыняў ад К. Гамсуна псiхалагiзм, бiялагiзм у буржуазным, iдэалiстычным асвятленнi…” Не адвяргаючы ўплываў раманаў К. Гамсуна на К. Чорнага, мы ўсё ж такі схільны лічыць, што пераемнасць паміж творамі класіка нарвежскай і класіка беларускай літаратуры хутчэй тыпалагічная, абумоўленая не толькі блізкасцю іх мастацкіх сістэм, але і ментальнай блізкасцю пісьменнікаў, а

таксама падабенствам у гістарычным, геаграфічным і культурным развіцці Беларусі і Нарвегіі ўвогуле. К. Гамсун і К. Чорны – празаікі, што стварылі аб'ёмныя, дакладныя вобразы сваiх краiн, выявілі нацыянальнамастацкі тып селяніна, выявілі сам дух сваіх нацый, традыцыйныя нацыянальныя маральныя каштоўнасці. К. Гамсун стаў увасабленнем нарвежскага фундаменталізму ў літаратуры, К. Чорны працягваў распачатую Я. Коласам лінію на

маштабнае, усеахопнае адлюстраванне нацыянальнага жыцця. Немагчыма не ўзгадаць словы А. Адамовiча: “Калi трэба назваць празаiка найбольш беларускага па мове, быту, створаных характрах, хiба не К. Чорнага ўспамiнаем мы перш за ўсё?” Творы К. Гамсуна і К. Чорнага – гэта манументальнае палатно, дзе поўна, грунтоўна выпісаны партрэты Нарвегіі і Беларусі. Тут і малюнкі прыроды, i побыт, i нацыянальны светапогляд, i самабытная філасофія.

Прычым гэты побыт, жыццёвы ўклад, маральныя ўяўленні, спецыфіка мыслення, адлюстраваныя пiсьменнiкамi, вельмі падобныя. Як вядома, найбольшы ўплыў на фармаванне нацыянальнага светапогляду, ладу i стылю мыслення мае прырода. Тып культуры, як даводзiць П. Рыкёр, вызначаецца менавiта спосабам засваення прасторы i часу. Асаблівасці навакольнага асяроддзя вызначаюць характар заняткаў насельніцтва, гаспадарання. Беларускія філосафы,