Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт — страница 6

  • Просмотров 1674
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 43
    Кб

чалавека, занядбання яго пачуццяў. Адпаведна, самымi любiмымi персанажамi К. Чорнага, “рупарамi аўтарскiх iдэй”, з'яўляюцца Маня Iрмалевiч, “сястра” для герояў, Радзiвон Цiвунчык, “шчыры чалавечнасцю” (раман “Сястра”), Кравец (“Трэцяе пакаленне”) i iнш. Падабенства памiж К. Чорным i М. Прустам не толькi ў прынцыпах адлюстравання свядомасцi, але i ў самой канцэпцыi: сцвярджэннi самакаштоўнасцi чалавека, багацця i невычэрпнасцi яго

ўнутранага свету. Аднак, калi М. Пруст iмкнуўся перадаць чытачу пэўны эмацыянальны настрой, перадаць адчуванне часу ў яго “чыстым выглядзе”, своеасаблiвае “прасвятленне”, перажытае пiсьменнiкам, то К. Чорны ўвогуле захоплены адкрыццём чалавека, складанасцю яго ўнутранай арганiзацыi. Да таго ж у беларускага празаiка дадавалiся сацыяльныя фактары: усведамленне неабходнасцi супрацьстаяць цiску на чалавека, iмкненню ператварыць

яго ў “вiнцiк”, пазбавiць свабоды самавыяўлення, супрацьстаяць утылiтарнаму i прагматычнаму погляду на чалавека. Падобныя матывы гучаць у рамане “Сястра”, апавяданнях “Сцены”, “Трагедыя майго настаўнiка”, “Справа Вiктара Лукашэвiча”. Падругое, М. Пруст з'яўляецца аўтарам арыгiнальнай паэтычнай тэорыi, дзякуючы якой пiсьменнiк спадзяваўся пераадолець супярэчнасць памiж рэальнасцю i марай, стварыць з iмгненных адчуванняў,

перажыванняў мастацкi твор. Фiласофскiя i эстэтычныя разважаннi М. Пруста – неад'емная частка яго рамана. Французскага пiсьменнiка, як вядома, цiкавiла праблема часу. Празаiку належыць своеасаблiвая тэорыя памяцi, што адлюстравана ў структуры яго твора. Для М. Пруста, у адпаведнасцi з iдэямi А. Бергсона, успрыманне нейкiх з'яў, рэчаў, прадметаў звязана з памяццю, з мiнулым вопытам, бо кожнае ўспрыманне ёсць успамiн. Даследчыкi лiчаць

знакамiты эпiзод з пiрожным мадлен iлюстрацыяй duree А. Бергсона, калi сучаснае, мiнулае i будучыня ўспрымаюцца як адно цэлае (дзеля справядлiвасцi трэба зазначыць, што М. Пруст адмаўляў уплыў А. Бергсона на сваю творчасць). Такiм чынам, раман французскага пiсьменнiка – гэта яшчэ i своеасаблiвы паэтычны, фiласофскi манiфест, адлюстраванне, выяўленне, вытлумачэнне працэсу творчасцi. Сама ж творчасць, згодна М. Прусту, з'яўляецца цалкам

iрацыянальнай, iнтуiтыўнай (работа М. Пруста, прысвечаная Ш. О. СэнтБёву). Для К. Чорнага актуальнымi былi iншыя праблемы. У яго творах адсутнiчаюць фiласофскiя разважаннi адносна прыроды мастацкай творчасцi i г. д. Аднак той жа феномен памяцi цiкавiць i К. Чорнага. Але ў беларускага пiсьменнiка ён разглядаецца ў кантэксце праблемы чалавека ўвогуле, як адно з праяўленняў, сведчанняў складанасцi ўнутранай арганiзацыi чалавека. Тут можна