Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт — страница 2

  • Просмотров 1675
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 43
    Кб

гісторыі беларускарускіх літаратурных узаемасувязей" (Мн., 1994) вучоны асэнсоўвае творы Чорнага 20х гг. у суадносінах з развіццём рускай мастацкай думкі, выяўляе блізкасць і адметнасць светапоглядных пазіцый беларускага празаіка і Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, Л. Ляонава, Ус. Іванова, К. Шолахава, А. Платонава [2]. Разважаючы над праблемай “К. Чорны i сусветная лiтаратура”, нашы даследчыкi часцей называюць iмёны Ф. Дастаеўскага, Л.

Талстога, Э. Заля, А. Бальзака, К. Гамсуна. I. Чыгрын, Дз. Бугаёў, М. Стральцоў, Г. Тварановiч, М. Тычына пашырылi кантэкст даследавання, паставiўшы К. Чорнага поруч з М. Прустам, Дж. Джойсам, У. Фолкнерам, Ф. Кафкам, Э. Хэмiнгуэем, Т. Манам, I. Андрычам, А. Камю. М. Тычына, ацэньваючы творы К. Чорнага ваенных гадоў, адзначае: “Гэта быў унiкальны ў нашай культуры выпадак, калi пiсьменнiк iшоў паралельна, а то i апярэджваў у мастацкiм асэнсаваннi 20 ст.

сваiх замежных калег, пра многiх з якiх ён нiчога не чуў i не ведаў (А. Камю, Т. Ман, I. Андрыч). Асобныя старонкi чорнаўскай прозы, вобразы, малюнкi, думкi ўспрымаюцца як мастацкае адкрыццё, як “успамiн пра будучыню” [3, с. 22]. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага падкрэслiвае Л. Корань: “Каб быць сучаснiкам 20 стагоддзя, трэба было быць iнтэлектуалам. I Чорны быў iм. Быў iнтэлектуалам у сваёй мастацкай мове, у выяўленчых формах, часта яшчэ

грувасткiх, каструбаватых звонку” [4, с. 78]. Даследчыца выказвае цiкавае меркаванне, што “iдэйная блiзкасць К. Чорнага з класiкаю iншых культур больш пэўная, чым з традыцыямi ўласна нацыянальнымi, i гэта не ў апошнюю чаргу тлумачыцца якраз дыскрэтнасцю ў развiццi культуры беларускай” [4, с. 78]. Глыбокія разважанні адносна пераемнасці і адрозненняў у пазіцыях Ф. Дастаеўскага і К. Чорнага зроблены ў артыкуле М. Стральцова “Шырокасць”. М.

Стральцоў адзначыў “прарочыя моманты” творчасцi К. Чорнага “для ўсёй нашай прозы”. Менавiта М. Стральцоў першым загаварыў пра магчымасць супастаўлення творчасцi Чорнага з творчасцю класiка сусветнай лiтаратуры У. Фолкнера: “Але не трэба баяцца падобных супастаўленняў. Духоўны свет iнтэграваны не менш, калi не больш, чым свет сацыяльны, i ў ягоным глыбiнным “космасе” сапраўды “зорка зорцы голас падае” [5, с. 462]. I. П. Чыгрын у

манаграфii "Крокі: Проза “Узвышша” (Мн., 1989) адзначаў, што творчы пошук К. Чорнага “адбываўся ў рэчышчы агульнасусветнага мастацкага працэсу” [6, с. 75]. У гэтым кантэксце вучоны называе iмёны Э. Хэмiнгуэя, Ф. Кафкi, М. Пруста, Дж. Джойса. Цікава аналізуе раннія раманы Чорнага Дз. Бугаёў у артыкуле “Дасягнутае і страчанае”. Даследчык, разважаючы пра блiзкасць паэтыкi рамана “Сястра” да паэтыкi раманаў У. Фолкнера i Дж. Джойса,