Сымон-музыка — страница 4

  • Просмотров 758
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 18
    Кб

князь загадвае падаць "музыку-хлапака".   Ён зайграў, і струны горка   Адклікаліся - гулі,   Аддавала іх гаворка   Гневам-крыўдаю зямлі...   Князь спытаў, што музыкай хацеў Сымон сказаць. Хлопец расказвае казку. Паміраў дуб, адна была на ім маладзенькая галінка, а на ёй жалудок. Паны спыніліся баляваць пад дубам, хвалячыся паляўнічым спрытам, збілі галінку з сынком-жолудам. Але вырасце з жолуда ў гаі дуб,

"бура ўсходзіцца, завея", хто "зло-няпраўду сее, пажынае ліха". Сымон гаворыць, што князь "не мае волі-ўлады вольнай думцы даць парады".   Сымон жыў надзеяй, што паны навучаць "чытаць кнігі, ноты тыя разбіраць". Рашыўся прасіць аб гэтым Галыгу. Той нагадвае, што хлопец надта смела трымаўся з князем, што за такія штукі ў мех садзяць...   Вось затым сама прырода   Вас пускае слепаком,   Каб з вас

менша была шкода.   Раз мужык - будзь мужыком, -   такі прысуд пана капельмейстра.   Сымону стала ў замку невыносна, душа прасіла волі. Князь выпадкова быў забіты, у замку пасяліўся страх. У навальнічную ноч дзед Даніла і Сымон пакідаюць замак.   Ганна чакае Сымона, яна вырасла ў вельмі прыгожую дзяўчыну. Маці раіць дачцы выкінуць музыку з галавы ("Ён - вандроўнік, ён - жабрак, сам без хлеба, сам без хаты..."),

згадвае гаспадарскага сына Кандрата.   Дамянік пабіўся з хлопцамі на заклад "сэрца Ганны паланіць", але праз нейкі час сам усур'ёз закахаўся. Ідзе да варажбіткі, каб тая дапамагла ў бядзе. Варажбітка адмовілася, бо паміж ім і дзяўчынай "хтось мілейшы ей стаіць", з якім разлучыць толькі смерць. Дамянік не паверыў:   - Чмуціш ты і лжэш старая:    Гвалтам я яе вазьму!   Ён падпільнаваў Ганну ў полі. Дзяўчына

кінулася ўцякаць, упала ў яміну, што яе ўратавала. Позна ноччу Ганну знайшлі непрытомнай.   Сымон развітаўся з дзедам Данілам і пайшоў да Ганны. Каля хаты сустрэў журботную Ганніну маці. Жанчына расказвае пра сваё гора:   - Наша Ганна навек хвора!   Збіла краску, бы марозам, -   Памяшаўся яе розум.   Сымон просіць паказаць дзяўчыну.   Ён глядзіць ёй пільна ў вочы,   Бы ўвесь жар, агонь цішы,  

Перанесці ў мыслі хоча   Яе зломанай душы.   Ганна ўпала ў глыбокі сон. Сымон сядзіць ля яе. Потым бярэ скрыпку. Дзяўчына прачынаецца, пазнае Сымона, але яе поўніць страх. Пад светлую Сымонаву казку яна зноў заснула. Узыходзіць сонца і асвятляе спакойную, з усмешкай на вуснах Ганну.   Пайшоў Сымон сваёй пуцінай...    Панёс ён людзям песень дар...   Рука ў руку з ім і з ахвотай   Дзяўчына мілая ішла...   I