Сымон-музыка

  • Просмотров 462
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 18
    Кб

Сымон-музыка Кароткі змест: Частка першая    У сваёй сям'і Сымонка адчувае сябе лішнім. Бацькі яго ўвесь час папракаюць, што не такі, як усе, што "грэх адзін з ім, адно гора". Вясковыя дзеці таксама не прымаюць у свой гурт. Хлопчык палюбіў адзіноту.   На каменьчык сядзе ў збожжы,   Не схіснецца і маўчыць,   Ловіць сэрцам спеў прыгожы,   Як жытцо загаманіць,   Як зазвоняць, заіграюць   Мушкі,

конікі, жучкі...   Калі крыху набралася гадкоў, Сымонка пачаў ганяць у поле жывёлу. Пасябраваў з гуртавым пастухом дзедам Курылам ("Слаўны дзед, дзядок - душа, гаваркі, мастак на словы. I любіў ён малыша!").   Аднойчы Сымонка пачуў, як гралі дудары.   Слухаў хлопчык тое гранне,   Пад сабой не чуў зямлі,   Бо ўтых зыках чаравання   Спевы ўласныя плылі,   Струны сэрца ў ім дрыжалі...   Запалонены

гукамі музыкі, Сымонка забыўся і на авечак, "шкоды ў полі нарабіў", за што дасталося яму ад бацькоў і ад суседзяў. Дзед Курыла падарыў хлопчыку дудку, сэрцам адчуўшы ў ім музыку.   Калі Сымонка выходзіў у поле і пачынаў іграць ("жальбу сэрца выяўляць"), серп застываў у руках жней.   Сымонка расказвае дзеду "Песню аб званах". Сярод званоў на званіцы быў адзін незвычайны, чуллівы. Струны яго ніколі не маўчалі,

адгукаліся на ўсё, што было вакол, але "прарэзлівым бразгатаннем спеў яго глушылі звоны і сціхалі з насмяханнем". У няроўным змаганні "надарваўся звон чуллівы, змоўклі песень пералівы".   Курыла памёр ("згас стары дзядок без болю"). Адзіны, хто горка плакаў па ім, быў Сымонка. Перад смерцю дзед аддаў свайму малому сябру скрыпку і смык - багацце, што справіў за свой доўгі век, наказваючы:   3 скрыпкай збудзеш

сваё гора,   3 ёю ты ўжо не адзін;   Скрыпка - хлеб твой і апора,   Дык шануй яе, мой сын.   Сымона са скрыпкай пачалі запрашаць на вячоркі, на яго "нават дома ...сталі йначай пазіраць". Хлопчык не вельмі ахвотна "граў "кадрылі", "кавалі", яму быў больш блізкі "свет смутку".   Позняй восенню на авечак у полі напаў воўк, хлопчык не мог абараніць жывёлы. Бацька ў злосці прагнаў сына з хаты. Потым