Сымон Музыка

  • Просмотров 130
  • Скачиваний 7
  • Размер файла 15
    Кб

БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА-АРФЕЙ(ПА ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА") Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца. Яна, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў ("Курган" Я. Купалы, "Люцыян Таполя" М. Танка, "Сады вятроў" Я. Пушчы) прысвечана тэме мастака і мастацтва. Гэта глыбокі роздум пра лёс мастака і нацыянальнага мастацтва, праўдзівасць, бессмяротнасць і непадкупнасць

народнага мастацтва, пра цярністыя шляхі абуджэння самасвядомасці беларусаў. Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй і народам, з усім багаццем гукаў і фарбаў навакольнага свету. Ва ўступнай песні да паэмы Я. Колас засвядчае, што яго твор Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,Ад казак вечароў,Ад песень дудароў,Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,Ад шораху начэй,Ад тысячы ніцей,З якіх аснована і выткана

жыццёІ злучана быццё і небыццё, —Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,І выхаду шукаўАдбітак родных з'яўУ словах-вобразах, у песнях вольнаплынных. Галоўным героем твора з'яўляецца музыка-самародак Сымон, на долю якога выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Ад прыроды гэта быў незвычайных здольнасцей, таленавіты хлапчук, які глыбока ўспрымаў прыроду, адчуваў яе разнастайныя з'явы і змены: У яго быў

свет цікавы,Свае вобразы, жыццё,І ў душы яго ўсе з'явыСваё мелі адбіццё. Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў дзед Курыла, у якім Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і

з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнае горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго