Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На ростанях.

  • Просмотров 3042
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 16
    Кб

Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На ростанях. Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа "На ростанях". Гэта першы твор нацыянальнай прозы, у якім адлюстроўваецца жыццё беларускага народа і інтэлігенцыі на пачатку ХХ ст. Аўтар праз маляўнічыя бытавыя сцэны, народныя легенды і паданні, праз апісанні народных абрадаў і рэлігійных свят стварае карціну народнага жыцця.

Галерэя герояў трылогіі даволі разнастайная. Тут і сяляне: бабка Мар'я, дзед Мікодым, стары Мікіта, Грыгор, Сцяпан Рылка, Бязручка, Цімох Жыга, Аксён Каль, і настаўнікі: Андрэй Лабановіч, Алесь Садовіч, Янка Тукала, Саханюк, Анцыпік, Шырокі, Турсевіч, і памочнік начальніка раз'езда Сухавараў, пісар Дулеба, старшыня воласці Захар Лемеш, ляснічы Бяляўскі, і "найлепшая палеская кветка" Ядвіся. Ужо на першых старонках твора мы

знаёмімся з палешукамі — людзьмі мудрымі, асцярожнымі і разважлівымі. Прырода быццам наклала свой адбітак на іх характары: бясконцыя балоты навучылі іх мудраму разважанню, лес выхаваў у іх засцярогу... У вобразах школьных старожак бабкі Мар'і і бабкі Параскі раскрываецца дабрыня, спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора. Старыя палешукі захоўваюць у памяці старажытныя легенды і гістарычныя падзеі. 3

захапленнем слухае Лабановіч расказ аб старым Грыгоры, які адабраў у мядзведзіцы медзведзяня і прынёс яго з лесу. Легенда пра Яшукову гару гучыць у творы як напамінак пра помсту народа сваім крыўдзіцелям. Уражваюць багатыя назіранні палешукоў над з'явамі прыроды, іх незвычайная мудрасць. Без агранамічнай адукацыі яны ведалі, у які дзень трэба пачынаць ворыва, пры якіх умовах сеяць тую ці іншую збажыну. Я. Колас расказвае аб

цяжкіх умовах жыцця палешукоў, іх беднасці, непісьменнасці. Як словы тужлівай песні, льюцца з вуснаў дзядзькі Марціна скаргі на горкую долю працоўнага чалавека: "Няма, брат, простаму чалавеку ні волі, ні разгону". Аднак гэтыя людзі не страцілі пачуцця чалавечай годнасці, захавалі глыбокую веру ў праўду і справядлівасць. Дзед Мікодым, напрыклад, падтрымлівае ў цельшынцаў веру ў непераможнасць праўды, якую нельга, як скварку ў