Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 9

  • Просмотров 940
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

творчага "дадумвання" рэальнай характэрнасці ва ўяўленні мастака, г. зн. шляхам тыпізацыі. .  Іншая справа, што неабходна адрозніваць розныя прынцыпы тыпізацыі, якія адпавядаюць розным творчым метадам, у тым ліку і рэалізму. Рэалістычная тыпізацыя прадугледжвае праўдзівае мастацкае ўзнаўленне характараў і абставін, што гістарычна склаліся. Але, апроч такога, рэалістычнага прынцыпу тыпізацыі, заснаванага на гістарызме,

сусветнае мастацтва ведае і іншыя прынцыпы тыпізацыі, якія таксама далі выдатныя ўзоры мастацкай творчасці. Напрыклад, характэрны для ранніх этапаў мастацкага развіцця - ад старажытнасці да ХVІІІ стагоддзя - прынцып мастацкай канцэнтрацыі рэальных жыццёвых характэрнасцей як убіраючых у сябе сутнасць жыцця ўсяго чалавечага роду, незалежна ні ад часу, ні ад сацыяльнага асяроддзя, г. зн. як тыповых для чалавецтва ў цэлым".

Такім чынам, мы ўшчыльную падыйшлі да азначэння мастацкага вобраза, якое даецца пераважнай большасцю сучасных айчынных эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў і літаратуразнаўцаў. Мастацкі вобраз - гэта створаная пры дапамозе творчай фантазіі (вымыслу) і маючая эстэтычнае значэнне карціна рэчаіснасці ці духоўнага стану чалавека, у якой абагульненае, характэрнае, тыповае перадаецца праз індывідуальнае, адметнае, непаўторнае. Стварацца

і "апрадмечвацца" мастацкі вобраз можа па-рознаму, дакладней, з самага рознага "матэрыялу" ў залежнасці ад віду мастацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеровай і светла-ценевай гамы ў жывапісе, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў музыцы і г. д. Такім чынам, мы пераходзім да відавай дыферэнцыяцыі мастацтва. 1.4 Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва Відаў

мастацтва альбо асобных, прыватных мастацтваў шмат. Гэта абумоўлена не толькі разнастайнасцю сродкаў і прыёмаў стварэння і пабудовы мастацкага вобраза, але і эстэтычнай шматграннасцю свету, а таксама разнастайнасцю эстэтычных запатрабаванняў чалавека. Гегель вылучыў у свой час і ахарактарызаваў пяць т. зв. "вялікіх" мастацтваў. Гэта архітэктура, скульптура, жывапіс, музыка і паэзія. Сучасная эстэтычная і

мастацтвазнаўчая думка вылучае каля паўтара дзесятка асобных відаў мастацтва. Найбольш вядомыя і шырока распаўсюджаныя сярод іх - гэта літаратура, архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, жывапіс, графіка, музыка, харэаграфія, тэатр, кіно. Такая шматстайная галерэя асобных відаў мастацтва, якія, зразумела, знаходзяцца ў цесных узаемасувязях і ўзаемадачыненнях паміж сабой, патрабуе пэўнай упарадкаванасці