Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 8

  • Просмотров 1401
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

часта падразумяваюць мастацкае ўзнаўленне ў творах не выключных, часам адзінкавых, але "выдатных у сваім родзе" (М. Чарнышэўскі) з’яў жыцця, а, наадварот, адлюстраванне падзей і фактаў ужо вядомых і шырока распаўсюджаных і, такім чынам, страціўшых сваю пазнавальна-эўрыстычную каштоўнасць. Па-другое, тыпізацыю некаторыя вучоныя лічаць уласцівасцю толькі рэалістычнага мастацтва. Так, напрыклад, В. Халізеў зазначае:

"Тэорыі тыпізацыі і ўзнаўлення характэрнага - гэта несумненны крок наперад у спасціжэнні мастацтва як пазнавальнай дзейнасці. Але гэтыя канцэпцыі, што ўмацаваліся ў ХІХ ст., у той жа час аднабаковыя. Ва ўсякім выпадку, яны не ахопліваюць усіх форм мастацкага засваення рэальнасці. Мастацкая славеснасць здольная спасцігаць рэальнасць і ў тых выпадках, калі яна не мае справы з характарамі і тыпамі. Так, у міфах, казках, народным

эпасе героі здзяйснялі пэўныя ўчынкі, але пры гэтым не маглі атрымліваць якой-небудзь характарыстыкі". Такі пункт гледжання не прымае І. Волкаў. З мэтай лепшага разумення пазіцыі вучонага, а таксама азнаямлення з пэўнай гістарыяграфіяй пытання, прывядзём, хоць і з некаторымі скарачэннямі, але ж усё-такі даволі аб’ёмную цытату з вядомага ўжо нам падручніка "Тэорыя літаратуры": "У нашым сучасным літаратуразнаўстве, -

піша І. Волкаў, - шырока бытуе прапанаваная В. Дняпровым канцэпцыя, згодна з якой тыпізацыя ёсць уласцівасць толькі рэалістычнага мастацтва, у той час як другія разнавіднасці мастацкай творчасці ствараюць абагульненыя вобразы з дапамогай ідэалізацыі. На наш погляд, гэта надзвычай вузкае разуменне тыповага ў мастацтве. Па сутнасці, тое, што Дняпроў называе ідэалізацыяй, ёсць не што іншае, як адна з разнавіднасцей мастацкай

тыпізацыі станоўчых уласцівасцей жыцця, згушчэнне, узбуйненне, завастрэнне станоўчай характэрнасці жыцця. Абагульняць з дапамогай ідэалізацыі абазначае, па В. Дняпрову, ствараць мастацкі вобраз "шляхам ачышчэння жыццёвага вобраза ад усяго, што не адпавядае яго ідэі, і шляхам дабаўлення ўсяго, што патрабуецца для поўнай адпаведнасці ідэалу". Але менавіта такім чынам - шляхам "ачышчэння" і "дабаўлення" дзеля больш

выпуклага выяўлення родавага зместу - ажыццяўляецца і тыпізацыя ў рэалістычным мастацтве, прычым не толькі тыпізацыя станоўчых характараў, але і тыпізацыя адмоўных характараў. .  У аснове мастацкай творчасці ў любым выпадку ляжыць рэальная жыццёвая характэрнасць. І абагульненне ў мастацтве абавязкова мае на мэце ўзвядзенне гэтай характэрнасці ў ранг яе ўсеагульнай значнасці, што дасягаецца шляхам адбору, канцэнтрацыі і