Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 7

  • Просмотров 933
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

стандартныя, пазбаўленыя індывідуальнай шматпланавасці, увасабляючыя нейкую пастаянную схему. Тып у дадзеным значэнні - гэта ўвасабленне і падкрэсліванне ў персанажы якойсьці адной рысы, адной чалавечай асаблівасці (ляноты, ілжывасці, сквапнасці і г. д.). Гэта, па А. Пушкіну, "тыпы адной (курсіў наш - В. Я.) страсці". Такое разуменне тыпа ідзе ад традыцый рацыяналізму ХVІІ-ХVІІІ стст. Асабліва многа такіх тыпаў у літаратуры

класіцызму. Можа не ў такой ступені, як раней, але прысутнічаюць дадзеныя тыпы і ў літаратуры ХІХ-ХХ стст. (героі "Мёртвых душ" М. Гогаля, шэрагу твораў А. Чэхава, некаторых беларускіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны ХХ ст. (К. Вясёлага, Ц. Гартнага і інш.). Другое, больш шырокае разуменне тыпа, засноўваецца на асабліва яркім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэрагу характэрных (часам узаемавыключных) якасцей і

рыс. Такія тыпы - гэта "жывыя твары", па А. Пушкіну. Тыповае ў шырокім яго разуменні валодае, як зазначыў Г. Паспелаў, "высокай ступенню характэрнасці". Такім чынам, дадзеныя тыпы ўжо можна і неабходна лічыць характарамі. Дакладней, менавіта такія тыпы вырастаюць з характараў. Тэрмін "характар" ужываўся ўжо ў старажытнай Грэцыі. У кнізе "Характары" Феафраста, вучня Арыстоцеля, дадзеным паняццем абазначаюцца

людзі як носьбіты якой-небудзь адной якасці і ўласцівасці, пераважна адмоўнай. Тут слова "характар" тоеснае пазнейшаму семантычнаму напаўненню слова "тып" (схематычнае і адналінейнае ўвасабленне нейкай адной знешняй, яўна бачнай чалавечай рысы). У Новы час пад характарам сталі падразумяваць унутраную сутнасць чалавека, якая з’яўляецца складанай, шматпланавай і не заўсёды адкрываецца з першага погляду. У гэтым

абноўленым значэнні дадзены тэрмін шырока выкарыстоўвалі Лесінг, Гегель, Маркс і Энгельс, прадстаўнікі культурна-гістарычнай школы (І. Тэн і інш.), а таксама многія пісьменнікі і мастакі. Паняцце характару як сацыяльна-гістарычнай канкрэтыкі чалавечага быцця стала цэнтральным у марксісцкім літаратуразнаўстве. Тыпізавацца мастацкі характар можа з дапамогай самых розных сродкаў: аўтарскага апісання, партрэтнай абмалёўкі,

розных кампазіцыйных прыёмаў, адцяняючых дэталей і г. д. Самы ж лепшы і дзейсны сродак тыпізацыі - гэта наданне персанажам індывідуальнай моўнай характарыстыкі. Наогул індывідуалізацыя - вельмі важны момант тыпізацыі мастацкага характару. Зазначым, што ў поглядах на тыповае і тыпізацыю (у сэнсе прыёмаў, сродкаў, самога працэсу ўвасаблення тыповага) у айчынным літаратуразнаўстве няма адзінай думкі. Па-першае, пад уласна тыповым