Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 4

  • Просмотров 931
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

усе гэтыя аднабаковасці і даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці мастацкай творчасці, прасачыць, як з рэальнага аб’ектыўнага і суб’ектыўнага жыццёвага зместу творыцца ўласна мастацкі змест. Як ён набывае адпаведную форму і ператвараецца ў тэкст, як функцыянуе ўжо гатовы твор у рэальнай рэчаіснасці, у жыцці асобнага чалавека і ўсяго грамадства". 1.2 Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная Пытанне сутнасці,

прыроды мастацтва, яго спецыфікі хоць і застаецца па сённяшні дзень адкрытым, аднак у тэорыі мастацтва, поглядах на яго ёсць і бясспрэчныя моманты - свайго роду аксіёмы. Па-першае, мастацтва мае творчы характар. Творчасць - гэта ініцыятыўная адухоўленая дзейнасць людзей дзеля захавання, перадачы і ўзбагачэння напрацаваных народамі і чалавецтвам у цэлым каштоўнасцей. Свет творчасці даволі багаты і шматпланавы. Творчы пачатак (у

большай ці меншай ступені) прысутнічае ці не ва ўсіх формах дзейнасці людзей, уключаючы і самыя звычайныя - аж да паўсядзённых зносін і прыватных роздумаў, перажыванняў і г. д. Але найбольш поўна творчыя імпульсы і здольнасці людзей рэалізуюцца ў грамадскі важных сферах дзейнасці: навуковай, вытворча-тэхнічнай, дзяржаўна-палітычнай, філасофскай і, канешне ж, мастацкай. Нездарма мастацтва імянуюць менавіта мастацкай творчасцю.

Па-другое, мастацтва адносіцца да эстэтычных з’яў, г. зн. выклікае такія эмоцыі і перажыванні, якія ў першую чаргу ўздзейнічаюць на пачуцці чалавека, а ўжо потым асэнсоўваюцца ім разумова. Сфера эстэтычнага надзвычай шырокая. Эстэтычнае прысутнічае ў прыродзе, асабовых і грамадскіх адносінах, але не як абавязковае. Калі ж яно і ёсць, то не выступае ў якасці галоўнага і вызначальнага. У мастацтве ж эстэтычнае выходзіць на першы

план, становіцца дамінуючым, набывае сваю сапраўдную паўнату і глыбіню. Сувязі мастацтва са сферай эстэтычнага шматпланавыя. Па-першае, прадметам пазнання і ўзнаўлення ў мастацкіх творах становіцца жыццё ў яго эстэтычных якасцях і ўласцівасцях: усё тое ў рэальнасці, што "адрасавана" чалавечаму зроку і слыху. Па-другое, сам матэрыял мастацкіх вобразаў (гук у музычным творы, трохмерныя візуальна ўспрымальныя формы ў

скульптуры, словы з іх фанетычным воблікам у літаратуры і г. д.) мае пачуццёвы характар і апелюе менавіта да эстэтычнага ўспрымання. І, нарэшце, эстэтычнае не толькі праламляецца ў творах мастацтва, але (і гэта ці не самае галоўнае) ствараецца ў выніку творчага акта. Мастацкія творы, што не ўспрымаюцца як эстэтычныя каштоўнасці, не выконваюць важнейшую і галоўнейшую з сваіх функцый. мастацтва творчы характар Аб творчым характары