Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 3

  • Просмотров 1399
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

бліжэй стаяць да спасціжэння ісціны ў сутнасці мастацтва і мастацкай творчасці. Асноўная думка, якую праводзіць І. Волкаў услед за гэтымі вучонымі, і асабліва ўслед за Г. Паспелавым, - гэта наяўнасць у мастацтва свайго спецыфічнага прадмета пазнання і ідэйна-эмацыянальнай ацэнкі: "Мастак, з пункту гледжання Паспелава, пазнае грамадскую характэрнасць жыцця дзеля таго, каб выразіць да яе свае грамадска-зацікаўленыя,

ідэалагічныя адносіны. Але не ў сэнсе тэарэтычных форм ідэалогіі (філасофіі, палітычных дактрын і г. д.), а ў тым сэнсе, як гэта людзі робяць у паўсядзённым жыцці, - непасрэдна. Таму ў цэлым ён бачыць сутнасць мастацтва ў непасрэдным ідэалагічным пазнанні сацыяльнай характэрнасці чалавечага жыцця і звязанай з ёй звычайнай прыроды". Зазначым, што І. Волкаву хоць і імпануе канцэпцыя мастацтва і мастацкай творчасці Г. Паспелава,

аднак яе вучоны таксама лічыць не зусім дасканалай. У сваім падручніку "Тэорыя літаратуры" І. Волкаў прыводзіць і даволі крытычна ацэньвае яшчэ адну сучасную айчынную канцэпцыю мастацтва і мастацкай творчасці, якая склалася ў значнай ступені пад уплывам фармальнай школы 1920-х гг., а таксама пад уплывам сучаснага фармальна-структурнага літаратуразнаўства, - канцэпцыю Ю. Лотмана, выкладзеную ім у кнізе "Аналіз паэтычнага

тэксту". Сутнасць мастацкага твора разглядаецца тут як заключаная ў самім тэксце і толькі ў тэксце. Пры гэтым тэкст бярэцца як поўнасцю замкнёная ў сабе сістэма маўленчых знакаў, значэнне якіх самакаштоўнае і не выходзіць за рамкі дадзенага тэксту. Вучоны прама піша, што абстрагуецца ад іншых аспектаў (бакоў) мастацкага твора: "Праблемы сацыяльнага функцыянавання тэксту, псіхалагічнага ўспрымання, пры ўсёй іх яўнай

важнасці, намі з разгляду выключаюцца; не разглядаем мы і пытанні стварэння і гістарычнага функцыянавання тэксту. Прадметам нашай увагі будзе паэтычны тэкст, узяты як асобнае, ужо закончанае і ўнутрана самастойнае цэлае". Канцэпцыі сутнасці мастацтва Г. Паспелава і Ю. Лотмана недаацэньваюць, па І. Волкаву, "прамежкавае звяно паміж зыходным пазнавальна-ацэначным зместам і гатовым мастацкім тэкстам, г. зн. уласна творчы

працэс, той самы працэс, які .  пакладзены ў аснову "суб’ектыўна-творчых" канцэпцый мастацтва. Але апошнія абсалютызуюць значэнне гэтага звяна ў мастацкай творчасці, разглядаюць мастацтва як праяўленне чыста суб’ектыўнай творчай здольнасці мастака і на гэтай аснове адрываюць мастацтва ад рэчаіснасці і супрацьпастаўляюць ёй. Таму, задача сучаснай тэорыі літаратуры заключаецца ў тым, - лічыць вучоны, - каб пераадолець