Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 17

  • Просмотров 1398
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

"аксіяматычныя" ўяўленні (уключаючы вераванні), у свеце якіх жыве стваральнік твора як чалавек, укаранёны ў пэўнай культурнай традыцыі. Гэта таксама "псіхаідэалогія" грамадскай групы, да якой належыць пісьменнік і якой надавалі вырашальнае значэнне літаратуразнаўцы-сацыёлагі 1910-1920-х гадоў на чале з В. Пераверзевым. Гэта, далей, выцесненыя са свядомасці мастака хваравітыя комплексы, у тым ліку і сексуальныя, якія

вывучаў З. Фрэйд. І, нарэшце, гэта надэпахальнае, узыходзячае да гістарычнай архаікі "калектыўнае бессвядомае", здольнае складаць "міфапаэтычны падтэкст" мастацкіх твораў, аб чым гаварыў К.Г. Юнг". У мастацтвазнаўстве і літаратуразнаўстве ХХ ст. неўсвядомленыя і сімптаматычныя бакі аўтарскай суб’ектыўнасці нярэдка вылучаюцца на першы план і пры гэтым абсалютызуюцца. Творчая воля, свядомыя намеры, духоўная

актыўнасць мастака абходзяцца маўчаннем, недаацэньваюцца альбо ігнаруюцца па сутнасці. Такая практыка непрымальная, бо хварэе аднабаковасцю. На ўсе аўтарскія "адхіленні" трэба глядзець у комплексе, праз агульную прызму ідэйна-эмацыянальнай напоўненасці і скіраванасці твора. Акрамя ўсвядомленага асэнсавання жыцця і стыхійных "уварванняў" душэўнай сімптаматыкі мастакоўская суб’ектыўнасць уключае ў сябе таксама

перажыванне аўтарам асабістай творчай энергіі, якое імянуецца натхненнем. Вырашэнню творчых задач, якія ставіць перад сабой аўтар, так ці інакш спадарожнічае напружаная засяроджанасць на іх, амаль поўная заглыбленасць у дадзеныя праблемы. "Пакуты творчасці" даюць пэўны плён і суправаджаюцца радасным адчуваннем асабістых здольнасцей, магчымасцей, своеасаблівым душэўным пад’ёмам, які і можна назваць натхненнем.

Таленавітыя паэты, пісьменнікі даволі часта ў стане натхнення пішуць як бы пад дыктоўку аднекуль звонку, "звысоку", фіксуючы менавіта самыя патрэбныя словы. Шэраг мастацкіх тварэнняў нясуць на сабе адбітак нязмушанай лёгкасці, артыстызму, весялосці, "мацэрціянства", як часам выражаюцца. Адзначаная акалічнасць дала падставы вучоным-мастацтвазнаўцам суаднесці мастацтва з гульнёй і вылучыць у ім побач з іншымі і

дадзены пачатак. Аб тым, што ў мастацтве прысутнічаюць элементы гульні, гаварылі ў свой час многія вядомыя мастакі і вучоныя. Некаторыя з іх, як, напрыклад, Т. Ман, Ф. Ніцшэ, Х. Артэга-і-Гасэт, Р. Барт і нават Л. Талстой, спрабавалі абсалютызаваць гульнявы пачатак у мастацтве, што не зусім правільна. Як зазначае В. Халізеў, "гульня (як і ўсе іншыя формы культуры) мае пэўныя межы і рамкі. Гульнявы пачатак так ці інакш афарбоўвае творчую