Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 14

  • Просмотров 1402
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

гэтым сведчаць, па-першае, літаратурныя творы аб мастаках і іх тварэннях, такія, напрыклад, як "Пакуты маладога Вертэра" І. Гётэ, "Егіпецкія ночы" А. Пушкіна, "Партрэт" М. Гогаля, "Майстар і Маргарыта" М. Булгакава, "Доктар Фаустус" Т. Мана і інш. Па-другое, у шэрагу твораў стылізацыйнага і парадыйнага характару ўвага аўтараў засяроджваецца на папярэдніх славесна-мастацкіх формах. Унутрымастацкія тэмы хоць і

не з’яўляюцца рэдкасцю, аднак цэнтр і дамінанту мастацкай тэматыкі складае ўсё-такі пазамастацкая, звычайная рэальнасць. Мастацкая творчасць у яе высокіх узорах, як правіла, не замыкаецца на самой сабе. Абазначаныя намі аспекты мастацкай тэматыкі не ізаляваны адзін ад аднаго. Яны актыўна ўзаемадзейнічаюць і здольныя складаць цэлыя тэматычныя "сплавы". Тэматыка з яе шматлікімі гранямі можа ўвасабляцца ў творы адкрыта,

напрамую, праграмна, экспліцытна альбо апасродкавана, ускосна, падтэкстава, імпліцытна (абодва тэрміны - "экспліцытна" і "імпліцытна" - належаць В. Халізеву). Другі, імпліцытны від увасаблення тэматыкі, даволі часта выкарыстоўваецца паэтамі. Як бы падсумоўваючы, зазначым, што важнейшую тэму, нават, можна сказаць, "звыштэму" мастацтва складае чалавек у самых розных праявах яго быцця. Тут і універсальныя

(антрапалагічныя) уласцівасці і якасці чалавека; і рысы, сфарміраваныя культурнай традыцыяй і акаляючым асяроддзем; і непаўторныя індывідуальныя пачаткі. Спасцігаючы "чалавечую рэальнасць" і ўвасабляючы эстэтычную сутнасць быцця, мастацтва настойліва пазбягае абстракцый, якімі карыстаюцца навука і філасофія. Завяршыць размову пра пазнавальны аспект мастацтва хацелася б сцверджаннем І. Волкава: ".  пры ўсім

аграмадным значэнні пазнавальнай функцыі мастацтва яна не вычэрпвае яго сутнасці. Больш таго, будучы ў той альбо іншай меры заўсёды характэрным для мастацкай творчасці пазнанне не з’яўляецца разам з тым яго самамэтай. Яно падначалена ў мастацтве больш агульнай яго мэце - ажыццяўленню пашыраных канкрэтна-пачуццёвых зносін людзей са светам і яго духоўна-асабоваму засваенню". 1.6 Аўтарскі пачатак у мастацтве Кожны мастацкі

твор з’яўляецца плёнам працы канкрэтнага чалавека - аўтара (ад лац. au (с) tor - суб’ект дзеяння, заснавальнік, стваральнік, настаўнік) - і, зразумела, так ці інакш нясе ў сабе адбітак індывідуальнасці творцы. Як зазначае В. Халізеў, "аўтарская суб’ектыўнасць арганізуе твор і, можна сказаць, параджае яго мастацкую цэласнасць. Яна складае неад’емную, універсальную, важнейшую грань мастацтва (побач з яго ўласна эстэтычнымі і