Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 13

  • Просмотров 949
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

нацыянальнай тэматыкі. Па-першае, ніхто не скажа лепш і грунтоўней пра пэўную краіну, народ, як гэта зробіць прадстаўнік менавіта дадзенай краіны, народа. Па-другое, шэдэўры сусветнага мастацтва маюць канкрэтную нацыянальную прывязку. Яны менавіта і моцныя гэтым. Наднацыянальнага мастацтва не існуе. Гэта аксіёма. Як зазначыў у свой час адзін з вядомых іспанскіх пісьменнікаў М. дэ Унамуна, цытату якога В. Халізеў прыводзіць у

сваім падручніку, "Шэкспір, Дантэ, Сервантэс, Ібсэн належаць усяму чалавецтву якраз таму, што адзін з іх быў англічанін, другі - фларэнціец, трэці - касцілец, чацвёрты - нарвежац". Істотным звяном мастацкай тэматыкі становяцца таксама з’явы гістарычнага часу. Мастацтва ўсё больш і больш засвойвае жыццё народаў, рэгіёнаў і ўсяго чалавецтва ў яго дынаміцы. Яно праяўляе цікавасць да мінулага, часам вельмі далёкага. Сюды можна

аднесці быліны, эпічныя песні, балады, гістарычную драматургію і раманістыку. Прадметам мастацкага пазнання становіцца таксама і будучае (жанры утопіі і антыутопіі). Але найбольш важнай для мастацтва з’яўляецца сучаснасць. Яна для мастака павінна выступаць у якасці першачарговай тэмы, нават, можна сказаць, своеасаблівай "звыштэмы". Без сучаснасці няма сапраўднага і паўнацэннага мастацтва. Побач з тэмамі "вечнымі"

(універсальнымі) і нацыянальна-гістарычнымі (лакальнымі, але ў той жа час надындывідуальнымі) ў мастацтве адлюстроўваецца і непаўторна індывідуальны, духоўна-біяграфічны вопыт саміх аўтараў. Пры гэтым мастацкая творчасць выступае як самапазнанне. Дадзены бок тэматыкі мастацтва В. Халізеў прапануе імянаваць экзістэнцыяльным. У якасці прыкладу можна прывесці такія, далёкія ад нас па часе напісання творы, як "Споведзь"

Аўгусціна Блажэннага, "Боская камедыя" Дантэ, "Споведзь" Русо. Самараскрыццё аўтара, якое носіць у многіх выпадках спавядальны характар, складае значны пласт літаратуры ХІХ-ХХ стст. Пісьменнікі расказваюць у такіх творах пра складаныя, часам надзвычай драматычныя, а то і трагічныя калізіі ўласнага і грамадскага існавання. Мастацкае самапазнанне і адлюстраванне аўтарскіх экзістэнцый, безумоўна, дамінуе ў лірыцы, якая

з’яўляецца пераважна "аўтапсіхалагічнай". Асабісты і аўтабіяграфічны пласты мастацкай тэматыкі з’яўляліся аб’ектам асаблівай увагі прадстаўнікоў біяграфічнага метаду (Ш. Сент-Бёў і інш.). На іх таксама рабілі пэўную стаўку прадстаўнікі імпрэсіяністычнай крытыкі ў асобах Р. дэ Гурмона, І. Аненскага, Ю. Айхенвальда і інш. Ёсць у складзе мастацкай тэматыкі яшчэ адзін бок. Мастацтва часам засяроджваецца на самім сабе. Аб