Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 12

  • Просмотров 1400
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

духоўныя пачаткі чалавечага быцця з іх антыноміямі (адчужанасць і прыналежнасць, гордасць і пакорлівасць, жаданне ствараць ці разбураць, грахоўнасць і праведнасць, і г. д.); па-другое, сферу інстынктаў, звязаных з душэўна-цялеснымі памкненнямі чалавека, куды адносяць лібіда, імкненне да ўлады, матэрыяльных благ, прэстыжных рэчаў, камфорту і г. д.; па-трэццяе, тое ў людзях, што вызначаецца іх палавой прыналежнасцю (мужнасць,

жаноцкасць) і ўзростам (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць); і, нарэшце, па-чацвёртае, гэта надэпахальныя сітуацыі чалавечага жыцця, гістарычна ўстойлівыя формы існавання людзей (праца і адпачынак, будні і святы, канфліктныя і гарманічныя пачаткі рэальнасці, мірнае жыццё і войны ці рэвалюцыі, жыццё ў сваёй краіне ці на чужыне, і г. д.). Падобныя сітуацыі складаюць сферу дзеянняў і намаганняў, нярэдка - пошукаў і прыгод,

імкненняў чалавека ажыццявіць свае мэты. Пералічаныя, а таксама некаторыя іншыя быційныя пачаткі, прыходзячы ў мастацтва, складаюць багаты і шматпланавы комплекс т. зв. "вечных тэм", многія з якіх "архетыпічныя" і бяруць свае пачаткі ў міфалагічнай архаіцы. Гэтая грань мастацкай творчасці з’яўляецца здабыткам усіх краін і эпох. Яна выступае альбо ў якасці яўнага цэнтру твора, альбо прысутнічае ў ім падспудна. А можа

нават і не ўсведамляцца аўтарам (т. зв. міфалагічны падтэкст). У сваім звароце да "вечных тэм" мастацтва крыху родніцца з анталагічна арыентаванай філасофіяй і вучэннем аб прыродзе чалавека (антрапалогіяй). Зазначым таксама, што праламленне ў мастацтве быційных канстант стала прадметам асаблівай увагі прадстаўнікоў шэрагу літаратуразнаўчых школ (міфалагічнай, неаміфалагічнай, псіхааналітычнай). Побач з універсаліямі

ўсяленскага, прыроднага і чалавечага быцця (і ў непарыўнай сувязі з імі) мастацтва ўвасабляе таксама культурна-гістарычную рэальнасць у яе шматпланавасці і багацці. Так, мастацтвам спасцігаюцца і перадаюцца рысы плямён, народаў, нацый, рэлігійных канфесій, уласцівасці дзяржаўных утварэнняў і буйных геаграфічных рэгіёнаў, якія маюць пэўную культурна-гістарычную спецыфіку (напрыклад, Заходняя і Усходняя Еўропа, Далёкі і Блізкі

Усход, лацінаамерыканскі свет і г. д.). Рэцыпіенты мастацтва даведваюцца пры гэтым аб асаблівасцях свядомасці (менталітэту) таго альбо іншага народа, нацыі, іх культурных традыцый, формах зносін, бытавым укладзе, рытуальна-абрадавых дзействах, этыкеце і г. д. У сувязі з толькі што адзначаным паўстае даволі цікавае і вельмі важнае, асабліва для нас, беларусаў, пытанне аб важнасці звароту мастакоў менавіта да сваёй роднай,