Сутнасць і спецыфіка мастацтва — страница 10

  • Просмотров 928
  • Скачиваний 9
  • Размер файла 76
    Кб

ўнутры іх і сістэматызацыі. Найбольш распаўсюджанае і практычна агульнапрынятае размежаване відаў мастацтва адбываецца на аснове элементарных, знешніх, фармальных прыкмет твораў. Яшчэ Арыстоцель адзначаў, што віды мастацтва адрозніваюцца сродкамі падражання. Прыкладна гэтак жа на дадзеную праблему глядзелі Лесінг і Гегель. Большасць сучасных мастацтвазнаўцаў лічыць, што межы паміж відамі мастацтва вызначаюцца формамі,

спосабамі мастацкага выражэння (у слове, бачных выявах, у гуках і г. д.). Такім чынам, за аснову бярэцца свой, уласны, асаблівы і спецыфічны для кожнага з відаў мастацтва матэрыяльны носьбіт вобразнасці. Побач з прыведзенай існуе і іншая, т. зв. "катэгарыяльная" трактоўка відаў мастацтва. Яна ідзе ад эпохі рамантызму. У гэтай трактоўцы не надаецца асаблівай увагі носьбітам вобразнасці, а на першы план выходзяць такія

агульнабыційныя і агульнамастацкія катэгорыі, як паэтычнасць, музычнасць, жывапіснасць, якія, як лічыцца, прысутнічаюць у любых формах мастацтва. Наогул жа, з улікам і першай, і другой канцэпцый, а таксама на аснове некаторых іншых адзнак і прыкмет, вылучаюць мастацтвы выяўленчыя і экспрэсіўныя; прасторавыя і часавыя, а таксама прасторава-часавыя; слыхавыя і зрокавыя; выканаўчыя і невыканаўчыя; простыя (альбо аднасастаўныя) і

сінкрэтычныя (альбо шматсастаўныя); відовішчныя (ігравыя); прыкладныя (працоўныя) і г. д. Як бачна, зыходных момантаў, на якіх грунтуецца класіфікацыйнае азначэнне, шмат. Адпаведна і шмат схем-класіфікацый відаў мастацтва. Толькі ў нашай айчыннай навуцы іх каля дзесятка. Для прыкладу прывядзём дзве з іх: класіфікацыю аднасастаўных мастацтваў вядомага вучонага Г. Паспелава, прыведзеную ў яго кнізе "Искусство и эстетика. - М.,

1984"; і, так бы мовіць, "універсальную" класіфікацыю мастацтваў з падручніка "Марксистско-ленинская эстетика. - М., 1983". Схема класіфікацыі аднасастаўных мастацтваў з кнігі Г. Паспелава "Искусство и эстетика" Мастацтвы Выяўленчыя Экспрэсіўныя Часавыя Эпічная славеснасць Лірычная славеснасць Музыка Прасторава-часавыя Пантаміма Танец Прасторавыя Жывапіс Скульптура Архітэктура Схема класіфікацыі відаў

мастацтва з падручніка "Марксистско-ленинская эстетика" Прыкладныя (працоўныя) мастацтвы Архітэктура Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва Прасторавыя мастацтвы Выяўленчыя мастацтвы Скульптура Жывапіс Графіка Мастацкая фатаграфія Мастацтва слова Мастацтва гука Літаратура Музыка Часавыя мастацтвы Відовішчныя ("ігравыя") мастацтвы Харэаграфія Кіно Тэлебачанне Эстрада Цырк Прасторава-часавыя мастацтвы Унутры відаў